Перайсці да зместу

Бела-чырвона-белы сцяг

З пляцоўкі Wikiquote
Бела-чырвона-белы сцяг.

Бе́ла-чырво́на-бе́лы сцяг — дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з 19 верасня 1991 па 14 мая 1995, адзін з нацыянальных сімвалаў беларусаў.

Цытаты

[правіць]
  •  

Пагоні сілы баявыя,
І вы рыхтуйцеся ў паход,
Каб знішчыў путы векавыя
Наш заняволены народ.

Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час,
Пад сцягам бел-чырвона-белым
Чакае перамога нас…[1]

  Максім Танк
  •  

Цікава адзначыць, што беларусы ўважалі сваім дзяржаўным сьцягам той, што і летувісы, г. зн. белую Пагоню на чырвоным полі, але нацыянальнага сьцяга не было. Мне давялося зрабіць некалькі праектаў нацыянальнага сьцяга, і адзін зь іх быў прыняты, менавіта: бела-чырвона-белы. Ад таго часу гэты сьцяг і лічыцца за беларускі нацыянальны сьцяг[2].

  Клаўдзій Дуж-Душэўскі
  •  

Няхай жыве магутны, смелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.

  Макар Краўцоў, «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (1919)
  •  

Іду па праспекце і, час ад часу, чую блізкі вокліч „Жыве Беларусь!” За каторымсьці разам бачу, што гэта датычыць мяне, бо прышпілены да майго пінжака нацыянальны бела-чырвона-белы значок. Дзякуючы яму, беларус разпазнае беларуса[3].

  Сакрат Яновіч
  •  

Бацькаўшчына гэта... калі глядзіш па тэлебачанні перамогу на міжнародным турніры беларускага спартоўца і ведаеш, што праз хвіліну залунае любы кожнаму беларусу бел-чырвона-белы сцяг, а словы і музыка гімна парадуюць веліччу і гістарычнай годнасцю[4].

  Яўген Вапа
  •  

Калі ў паваенны час нас было вельмі мала, то цяпер тысячы юнакоў і дзяўчат сьмела ідуць пад бел-чырвона-белым сьцягам, баронячы волю і незалежнасьць нашай краіны. Я веру, перамога будзе на іх баку.

  Леў Бялевіч

Гл. таксама

[правіць]

Зноскі

  1. Максім Танк, "Ты чуеш, брат", 13.02.1930
  2. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / Укл. А. Гесь, У. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк. Мінск, 2001. С. 272.
  3. Żywie Biełaruś!, „Niwa” nr 26–45 (1781–1800), od 1 lipca do 11 listopada 1990
  4. Baćkauszczyna heta…, „Niwa” nr 30 (2567), 24 lipca 2005

Спасылкі

[правіць]