Перайсці да зместу

Беларуская Народная Рэспубліка

З пляцоўкі Wikiquote
Здымак з беларускага штомесячнага часопіса «Варта» №1 за кастрычнік 1918 года.

Беларуская Народная Рэспубліка (скарочана БНР) — дзяржава, абвешчаная на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX стагоддзя. Галоўным кіраўнічым органам з'яўлялася Рада. Незалежнасць БНР абвешчана Радай ноччу на 25 сакавіка 1918.

Цытаты

[правіць]

100-годдзе БНР

[правіць]
  •  

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі — значная падзея ў гісторыі нашага народу. [...] гэта цалкам натуральна і заканамерна, што беларусы, маючы такую багатую гісторыю сваёй дзяржаўнасці, захацелі адбудаваць сваю краіну і абвесцілі пра гэта ўсяму свету.[1]9 лютага 2018

  Валерый Варанецкі, беларускі дыпламат і палітык
  •  

БНР — гэта быў беларускі праект — не нямецкі і не савецкі. І калі правесці паралелі, а яны напрошваюцца самі сабой, сённяшняя незалежная і суверэнная Беларусь — гэта таксама беларускі праект, наш, агульнанародны.[1]9 лютага 2018

  Валерый Варанецкі, беларускі дыпламат і палітык
  •  

Гэта свята яднання беларусаў на глебе разумення таго, што мы не ўчора нарадзіліся, што беларуская дзяржаўнасць мае трывалы падмурак, мае даўнія традыцыі і мае этапы. І вось адзін з гэтых важных этапаў — гэта якраз-такі абвяшчэнне БНР. Гэта не проста наша памяць, гэта яшчэ і даніна нашай павагі тым прадстаўнікам Беларусі, якія ў няпростых варунках узялі на сябе адказнасць за лёс краіны, абвясціўшы пра стварэнне сувэрэннай дзяржавы. Тое, што яны заклалі, на жаль, не ўсё яшчэ спраўдзілася. Тым не менш мы маем самае галоўнае — нашу ўласную, незалежную дзяржаву.[2]14 сакавіка 2018 на адкрыцці экспазіцыі «1918: лёс беларускай дзяржаўнасці» ў Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі

  Алена Мікалаеўна Анісім, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
  •  

Пад уплывам радыкальных геапалітычных зьменаў, якія здарыліся ў той час, адбылася хуткая трансфармацыя ідэі беларускай дзяржавы — ад аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі да абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і яе незалежнасці ў сакавіку 1918 году. Так, БНР як дзяржава не адбылася, але гэта была першая спроба практычнай рэалізацыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. І гэта вельмі важны, істотны момант для нашага народа і для нашай гісторыі... Менавіта тады ўпершыню спрабавалі стварыць сваю нацыянальную беларускую дзяржаву. І мы павінны імкнуцца кансалідаваць, а не раздзяляць беларускае грамадства.[2]14 сакавіка 2018 на адкрыцці экспазіцыі «1918: лёс беларускай дзяржаўнасці» ў Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі

  Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
  •  

Свята 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта свята беларускага звеставання незалежнасці.[2]14 сакавіка 2018

  Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Зноскі

Спасылкі

[правіць]