Беларускія прыказкі
Беларускія прыказкі — прыказкі беларусаў, размешчаныя ніжэй у алфавітным парадку.
Прыказкі
[правіць]Абое — рабое. |
Ад цяплосці не баляць косці. |
Адзін чорт маляваў. |
Бачыць вока, але ляжыць высока. |
Бачыць карова, што на павецi салома. |
Бог не цяля, бачыць круцяля. |
Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца. |
Вольнаму воля, шалёнаму поле. |
Вырас пад неба, а дурань як трэба. |
Гавораць, гамоняць, ды не ведаюць, дзе звоняць. |
Дзе нянек многа, там дзiця бязнога. |
Дзе прапала кароўка, там няхай i вяроўка. |
Дзе п'юць, там i льюць. |
Дурны законаў не чытае, ды свае мае. |
З агню ды ў прысак. |
З маскалём дружы, а камень за пазухай дзяржы. |
Загляне сонца i ў наша ваконца. |
Знай каток свой куток. |
Каб свiнні poгi — нiкому б не было дарогi. |
Калi Бог не папусцiць, свiння не ўкусiць. |
Калi захочаш сабаку выцяць, то кiй знойдзеш. | |
— Вячаслаў Адамчык, Чужая бацькаўшчына |
Калi ўлез у дугу — не кажы «не магу». |
Маладосць — усё дурносць. |
На Бога спадзявайся, але й сам старайся. |
На вуснах — мёд, а на сэрцы — лёд. |
Ні адказу, ні прыказу. |
Ні зняты, ні павешаны. |
Нічога не знаю — мая хата з краю. |
Пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам. |
Пакуль жаніцца — загаіцца. |
Памалу едучы, далей будзеш. |
Паспех — людзям на смех. |
Праўду казаць — ворага нажываць. |
Пень гарэў, а чорт нoгі пагрэў, іскра пала і радня стала. |
Пераначуем — болей пачуем. |
Першы блiн сабаку. |
П'янаму i козы ў золаце. |
Рабі пільна — і тут будзе Вільня. |
Тая зязюля, але не так кукуе. |
У страху вочы па яблыку. |
Усе чэрцi адной шэрсцi. |
Усякi гад на свой лад. |
Цiхая свiння глыбака рые. |
Цюк — дзяцюк! |
Чорт на паганага напаў. |
Чужым розумам жыве. |
Што галава, то розум. |
Што душа мае, тым i прыймае. |
Што па тэй чэсцi, калi няма чаго есцi. |
Як баба да дзеда, так i дзед да бабы. |