Буда Шак'ямуні
З пляцоўкі Wikiquote.
Буда ("Абуджаны", "Дасканала Асьветлены") Сак'ямуні, Гатама, Сідхартха Гаўтама (каля 560-480 п.н.э.) - індыйскі мудрэц палійскага паходжаньня, творца будызму.
Палійскі канон [правіць]
Дхамапада [правіць]
Ніжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле Дхамапада
- 1. Розум папярэднічае ўсім злым станам (думкам).
- Розум зьяўляецца правадыром; яны створаныя розумам.
- Калі гаворыш альбо дзейнічаеш са злым розумам,
- надыйдзе цярпеньне, так як кола возу
- накіроўваецца за падковай вала, які яго цягне.
- 2. Розум папярэднічае ўсім добрым станам (думкам).
- Розум зьяўляецца правадыром; яны створаныя розумам.
- Калі гаворыш альбо дзейнічаеш з добрым розумам,
- надыйдзе дабрыня, так як цень,
- які цябе ніколі не пакідае.
- 3. "Ён мяне абразіў, пабіў, адолеў, абакраў" -
- У асобах, якія жывяць такія думкі, гнеў ня згасьне.
- 4. "Ён мяне абразіў, пабіў, адолеў, абакраў" -
- У асобах, якія ня жывяць такіх думак, гнеў будзе згашаны.
- 5. Нянавісьць ня ўдасца перамагчы нянавісьцю, толькі любоўю (бракам нянавісьці).
- Гэта адвечнае права.
- 6. Ёсьць тыя, якія не ўсьведамляюць, што пэўнага дня ўсе мусім памерці, аднак тыя, хто гэта разумее, сканчваюць свае спрэчкі.
Сута Ніпата [правіць]
Ніжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле Сута Ніпата
У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданьне, голад і сапсаваньне; але з прычыны забойстваў жывёлаў яны павялічыліся да дзевяноста васьмі. (311)
Чалавек нараджаецца з вастрыём у вуснах. Калі яго мова ёсьць нездаровай, калечыцца гэтым вастрыём. (657)
Канон махаяны [правіць]
Аватамсака Сутра [правіць]
Ніжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле Аватамсака Сутра
- 14.* Указаў вам метады, якія праводзяць да вызваленьня,
- Аднак павінны ведаць, што вызваленьне залежыць ад вас саміх.
- 16. Розум ёсьць як маляр (мастак).
- Розум вытварыў складаньні.
- Усе існуючыя сьветы
- Зьяўляюцца выявамі намаляванымі розумам.
- 20. Мніхі і вучоныя!
- Так як выпальваецца, выразаецца і паліруецца золата,
- Так таксама належыць дасьледваць мае словы
- І не прымаць іх адно толькі з павагі да мяне.
- 83. Як глухі музыка,
- Які выклікае радасьць іншых,
- Але ня можа цешыцца ўласнай музыкай:
- Такой ёсьць Дхарма безь медытацыі.
- Як перавозьнік на рацэ,
- Які дапамагае іншым пераправіцца,
- Аднак сам да сьмерці застаецца на адным беразе:
- Такой ёсьць Дхарма безь медытацыі.
- Так як смаку мялісы
- Не пазнаць дзякуючы апісаньню,
- Так таксама смак пусткі
- Належыць пазнаць празь медытацыю.
- 148. Дыск месяца зьяўляецца на бясхмарным небе,
- Але калі няма сасуда з вадой,
- Не адаб'ецца на яго паверхні.
- Падобна сьвецячы ўвесь час месяц спачуваньня Буды,
- Не адаб'ецца, калі ня зьявіцца шчасьлівы (прыдатны) сасуд.
- 178. Паслухай, сыну шляхетнай сям'і!
- Калі бачым сьферу адчувальных (жывых) істотаў, усё, што робім целам, голасам і розумам, становіцца бязьмерным вялікім спачуваньнем. Працуем, карыстаючыся са сьветавой навукі, як таксама з той з паза сьвету, якая паходзіць з галоваў шляхетных істотаў. Натхнёныя да чыненьня дабра, паўторна выконваем актыўнасьць будаў Пераможцаў зь мінулага. Чыньмы афяры Татхагаце! Узьнясем штандар перамогі Дхармы! Укажам вялікую сьцежку да вызваленьня!
Дыяментавая Сутра [правіць]
- 21. Словы ня могуць патлумачыць
- Праўдзівай натуры сусьвету.
- Толькі звычайныя людзі, скаваныя пажаданьнямі
- Робяць ужытак з гэтага арбітральнага метада.
- 22. Праўда ёсьць невыражальнаю і не да агарненьня.
- Яна ані йснуе ані ня йснуе.
- Гэты невыражальны прынцып складае падставу
- Розных дактрынаў усіх мудрацоў.
- 23. Розум павінен быць утрымліваны ў незалежнасьці ад усялякіх думак,
- Якія ў ім паўстаюць.
- Калі розум пакладаецца на штокольвек,
- Тады ня мае ён ніводнага пэўнага прыстанішча.
Ланкаватара Сутра [правіць]
- 24. Буды не навучаюць Дхармы залежнай ад літараў. Кожны, хто навучае дактрыны залежнай ад літараў і словаў, зьяўляецца толькі балбатунам, бо Праўда ёсьць паза літарамі, словамі і кнігамі.
- 25. Людзі на гэтым сьвеце ў сваім мысьленьні ўзалежненыя ад адной з двух рэчаў: ад ідэі існаваньня, праз што знаходзяць упадабаньне ў рэалізьме, альбо ад ідэі нейснаваньня, праз што знаходзяць упадабаньне ў нігілізьме; у кожным выпадку выабражаюць сабе вызваленьне там, дзе яго няма.
- 26. Нямудрыя і неасьветленыя чапляюцца назваў, знакаў і ідэяў; калі іх розумы рухаюцца па гэтых каналах, жывяцца многасьцю прадметаў і ўпадаюць у паняцьці душы-эга і ўсяго, што да яе прыналежыць; чыняць адрозьненьні паміж зьявамі добрымі і злымі і чапляюцца да тых, якія ім адпавядаюць. Калі так чапляюцца, наступае адварот да няведаньня і грамадзіцца карма народжаная з хцівасьці, гневу і глупства (...) праз што становяцца няздольныя да вызваленьня з кола народзінаў і сьмерці.
- 27. Сістэма розуму, якая ёсьць найболей характарыстычным знаменьнем асабовасьці, нараджаецца зь няведаньня, адрозьненьня, прагненьня і дзейнасьці, а яго актыўнасьць упраўляецца ў рух успрыманьнем, чапляньнем і працэсам прывязваньня да прадметаў так, нібы былі рэчаісныя.
- 28. Трансцэндэнтны Розум паўстае тады, калі інтэлект даходзіць да свайго краю (...) здольнасьць такая знаходзіцца ў інтуіцыйным розуме (...) інтуіцыя, не дастаўляючы інфармацыі, якая паддаецца аналізу і адрозьненьню, дастаўляе нечага, што ёсьць значна вышэйшае - асабістага ўрэчаісьненьня праз атаясамленьне.
- 29. У гэтым сьвеце і ў іншых сьветах я вядомы пад незьлічонымі назвамі, аднак усе яны бачаць мяне так, як бачыцца месяц у вадзе. Хоць усе аддаюць мне шанаваньне, выхваляюць мяне і паважаюць, не разумеюць у поўнай меры значэньня і вагі словаў, якіх ужываюць; ня маючы свайго ўласнага, асабістага ўрэчаісьненьня Праўды, чапляюцца да словаў са сваіх кананічных кнігаў альбо да таго, што было ім сказана альбо да таго, што сабе выабразілі і ня бачаць, што імя, якога ўжываюць, ёсьць толькі адным з мноства імёнаў Татхагаты.
- 30. Воля жыцьця зьяўляецца маткай, няведаньне бацькам. Устанаўленьне назваў і формаў памнажае хцівасьць і так гэта розум трывае, узаемна абумоўліваючы і будучы абумоўленым.
- 31. Любая дваістасьць зьяўляецца памылковым выабражэньнем.
- 32. Усе рэчы на гэтым сьвеце ёсьць нібы сон альбо цудоўна высьветленая выява. Не разумеюць таго ані філосафы, ані людзі пагружаныя ў няведаньні; аднак тыя, што разглядаюць усе рэчы ў такі ўласна спосаб, бачаць іх правільна.
- 33. Зь дзеяньняў сістэмы розуму паўстае ідэя душы-эга і ўсяго, што да яе належыць; адрозьненьне, прывязаньне і ідэя душы-эга паўстаюць адначасова нібы сонца і прамені яго сьвятла.
- 34. З прычыны дыверсіфікацыі нечага, што па сваёй прыродзе ёсьць нерэчаіснае і аблуднае, зьяўляюцца фальшывыя выабражэньні і памылковае разумаваньне, а пасьля іх наступае дзейнасьць і грамадзіцца энэргія іх навыку, плямячы паверхню Ўніверсальнага Розуму; наступствам гэтага сістэма розуму пачынае дзейнічаць і паўстае фізічнае цела. Аднак адрозьніваючы розум не зьяўляецца сьвядомы таго, што праз свае адрозьненьне і прывязаньні абумоўлевае ён цэлае цела (...) будуючы сьвет прадстаўленьняў з актыўнасьці свайго выабражэньня.
Сурангама Сутра [правіць]
- 35. Усе жывыя істоты падлягаюць рэінкарнацыі праз розныя сьветы, з прычыны двух скажоных, разрозьніваючых і фальшывых поглядаў, якія, дзекольвек зьяўляюцца, уцягваюць у колаварот самсары. Што ёсьць прычынай тых фальшывых поглядаў? Паўстаюць з прычыны індывідуальнай і супольнай кармы.
Сутра Караля Медытацыйнага Паглынаньня (Каралеўскага Самадхі) [правіць]
- 15. Калі маладая дзяўчына сьніць,
- Што ў яе нараджаецца сынок, які затым памірае,
- Спачатку адчувае радасьць, а пасьля смутак:
- Ведай, што ўсе зьявы ёсьць уласна такія.
Рознае [правіць]
Сутра Сустрэчы Бацькі з Сынам [правіць]
- 5. Піцьцё вады ў сьне
- Ня згасіць тваёй прагі.
- Падобна ёсьць з усіма аб'ектамі пажаданьня:
- Не прынясуць табе задавальненьня,
- Нават калі імі цешысься.
Сутра Паказу Добрых Уласьцівасьцяў [правіць]
- 7. Розум істотаў, якія маюць целы, гэта розум памылковае канцэпцыі.
- А вялікая мудрасьць гэта розум стану буды.
- Так як золата ўнутры гор і на берагах рэкаў
- Можа ён быць чысты альбо не.
Сутра Скарбу Стану Буды [правіць]
- 9. Зямныя ворагі адно толькі крадуць нашае жыцьцё. Страчваем толькі сваё цела, але ня падаем у ніжэйшыя сьветы. (...)
Сутра Разьвіцьця Ўважлівасьці Дхармы [правіць]
- 11. Калі мы давяраем духоўным настаўнікам,
- уважлівасьць і прытомнасьць будуць цалкам чыстыя.
- Шляхетныя карэньні будуць цалкам дасканалыя.
Сутры Аздобы Махаяны [правіць]
- 12. Служэньне духоўнаму настаўніку
- значыць практыкаваньне таго, чаму вучыць.
- У гэтым выпадку ён будзе цалкам задаволены.
- 159. Ёсьць такія, каторыя ангажуюцца адно толькі ў негатыўныя дзеяньні;
- Ёсьць такія, якія бесьперастанку нішчаць тое што добра;
- Ёсьць таксама такія, якім бракуе правільнасьці, якая праводзіць да вызваленьня -
- А таму тыя, якім бракуе пазітыўных рысаў, адрэзаныя ад прычыны абуджэньня.
Сутра Вырабляючая Мноства Будаў [правіць]
- 13. Той, хто для Пераможцы,
- правадніка істотаў,
- Учыніць хаця б дробную рэч,
- Па сьмерці будзе адраджацца ў розных небах,
- Каб урэшце дасягнуць стану буды.
Каляма Сута [правіць]
- 73. Ня верце ў якія-кольвек пасланьні толькі таму, што праз доўгі час абавязвалі ў многіх краінах. Ня верце ў нешта толькі таму, што многія людзі на працягу доўгага часу тое паўтараюць. Не прымайце нічога толькі з нагоды, што нехта іншы гэта сказаў, што падтрымлівае тое сваім аўтарытэтам нейкі мудрэц альбо каплан, альбо што напісана тое ў нейкім сьвятым пісаньні. Ня верце ў нешта толькі таму, што гучыць праўдападобна. Ня верце ў бачаньні альбо ўяўленьні, якія лічыце за пасланыя Богам. Майце давер да таго, што прынялі за праўдзівае па доўгім правяраньні, да таго што прыносіць посьпех вам і іншым.
Сутра Дасканаласьці Мудрасьці [правіць]
- 77. Розум пазбаўлены розуму, паколькі мае прыроду празрыстага сьвятла.
- 19. Дзякуючы маральнае дысцыпліне не адродзімся ў ніжэйшых сьветах,
- Не дасьведчым васьмі неспрыяльных умоваў
- І заўсёды будзем вольныя.
Сутра Ўказаньня Таямніцаў Татхагаты [правіць]
- 92. Спадару Таямніцаў!
- Першасная мудрасьць усёведаючага зацьвітае з кораня спачуваньня.
Сутра Вялікага Бубна [правіць]
- 129. Ня плач, Ананда!
- У будучыні прыму форму духоўных настаўнікаў,
- Каб дапамагаць табе ды іншым.
Сутра Вялікай Забавы [правіць]
- 130. Глыбокую і спакойную, вольную ад усялякіх ускладненьняў, простую сьвятлістасьць:
- Знайшоў прыпамінаючую нектар Дхарму.
- Калі б аднак меў бы ёй навучаць, ніхто б яе не зразумеў.
- Застануся таму ў лясной цішыні.
Сутра Падставаў Дысцыпліны [правіць]
- 132. У медытацыі, о мніхі,
- Хаця спыніўся рух розуму,
- То аднак прадметы ўсё яшчэ зьяўляюцца сьвядомасьцям глуздаў.
- Прадметы віруюць рухамі самсары.
Сутра Добрых Знакаў [правіць]
- 139. Ці йснуе хто-небудзь, хто мог бы заўтра не памерці?
- Таму ўласна сёньня мы павінны чыніць высілкі.
- Спадар сьмерці і ягоная зграя -
- Ніводны зь іх не зьяўляецца нашым прыяцелем.
Сутры Навукаў аб Дзесяці Чысьцінях [правіць]
- 152. З прычыны кармы дзесяці шляхетных чынаў,
- нашыя высілкі ўшляхетніваюць поле.
- Нашае жыцьцё становіцца даўжэйшым.
- Нашыя радасьці становяцца большыя.
- Маем згодных партнёраў і ніводных ворагаў.
- Ніхто нас не абмаўляе.
- Усе для нас ветлівыя.
- Людзі лічаць, што нашыя словы заслугоўваюць на ўвагу;
- Усе цешацца, што могуць іх чуць.
- Мы задаволеныя.
- Існуе ўзаемная дабрыня.
- Пануюць ўласьцівыя погляды.
Сутра ведаў аб ілюзіі, аб якой прасіла найвышэйшая багіня [правіць]
- 153. Дзякуючы збору падобных да ілюзіі награмаджэньняў
- Зайснуе бадобнае да йлюзіі прасьвятленьне.
- Наступіць падобны да ілюзіі паказ
- Ілюзарычнай дапамогі нясучай адчувальным істотам.
Сутра Дзесяці Дхармаў [правіць]
- 154. Так як са спалёнага зерня ня вырастуць зялёныя сьцёблы,
- Так у чалавеку пазбаўленым веры не разаўюцца добрыя ўласьцівасьці.
Сутра Дзесяці Шляхетных Бхумі [правіць]
- 156. Лагодны й пазбаўлены пагарды, вольны ад фальшу і аблуды
- А таксама поўны любові для ўсіх адчувальных істотаў -
- Такім ёсьць бодхісатва.
Праджняпараміта [правіць]
- 160. Субхуці! Хто ня мае канцэпцыі на тэму Буды,
- Той ня думае таксама аб Дхарме і Саньзе.
- У гэты спосаб уваходзіцца ў праўдзівую існасьць.
Сутра Блізкай Уважнасьці [правіць]
- 186. Зьяўленьне цела,
- Маёмасьці, радасьці і смуткаў
- Ёсьць нічым іншым як выабражэньнем розуму:
- Гэта сны створаныя розумам.
Сутра Навукаў Складаючых Падставу Дысцыпліны [правіць]
- 8. Калі бачым прыязных людзей, адчуваем прыцягненьне.
- Калі прысутнічаюць істоты, якія крыўдзяць іншых, нашыя розумы становяцца агрэсіўныя.
- Іншыя выклікаюць узрост нашага няведаньня.
- У кожным выпадку брамы нашых здольнасьцяў зьняволеныя.
Сутра Тлумачэньняў для Караля [правіць]
- 10. Вялікі каролю, калі будзеш прабіты дзідай Спадара Сьмерці, лопне цэлая твая пыха. Ня будзе для цябе ніводнага сховішча. Ніхто цябе не абароніць і табе не дапаможа. Будзеш курчыцца ў кананьнях хваробы. Вусны твае высахнуць. Зьменіцца колер тваёй скуры. Ледзьве што будзеш мог рухацца. Ня будзеш у стане працаваць. Будзеш варочацца ва ўласнай флегме, сьліне, мачы і ванітах. Тваё дыханьне будзе кароткае. Лекары будуць цябе пазьбягаць. Скончыцца твой самсарычны жывот. Будзеш баяцца пасланцаў Ямы, Спадара Сьмерці. Тваё дыханьне спыніцца і са страху адкрыеш вусны. Пакінеш гэты сьвет і адродзісься ў абсалютна іншым месцы. Агарне цябе цемра. Упадзеш у бяздоньне і будзеш цягнуты водамі акіяну і кармічным ветрам. Ня будзеш ведаць, дзе знаходзісься. Ня будзе нікога, каму будзеш мог раздаць сваю маёмасьць. Будзеш клікаць матку, бацьку, дзяцей, але ніхто не пачуе - ня будзе для цябе ніводнага прыстанішча. Ніхто ня прыйдзе з дапамогай. Адзіным ратункам ёсьць магутны кароль, альбо Дхарма.
*Адвольная нумарацыя аўтара перакладу паводле публікацыі "Выбраныя Словы Буды з Сутраў".