...Але ў ім узнікла адмысловае, зусім іншае разуменне часу. Тое разуменне, якое кажа: «Мой час... не наш час». Час уплывае ў чалавека, і ў зямное царства, гняздуе ў іх, івось час сыходзіць, знкае, а чалавек, царства застаюцца... царства тут, а час яго пайшоў... ёсць чалавек, а яго час знік. Дзе час? Вось чалавек, ён дыхае, разважае, а той адзіны, асобы, толькі з ім адным звязаны час пайшоў, сцёк, сплыў. А чалавек застаецца. Найцяжэй быць пасынкам часу. Няма цяжэй за долю таго, хто жыве не ў сваім часе. Пасынкаў часу адразу пазнаюць — у аддзелах кадраў, у райкамах партыі, у армейскіх палітаддзелах, рэдакцыях, на вуліцы... Час любіць адно тых, каго спарадзіў, — сваіх дзяцей, сваіх герояў, сваіх працаўнікоў. Ніколі, ніколі не палюбіць ён дзяцей мінулага часу, і жанчыны не любяць герояў мінулага часу, імачыхі не любяць чужых дзяцей. Вось такі ён, час — усё сыходзіць, а ён застаецца. Усё застаецца, а час сыходзіць. Як лёгка і ціха сыходзіць час. Учора ты быў такі пэўны, вясёлы і сільны: сын часу. А сёння прыйшоў іншы час, а ты гэтага не разумеў.