Джордж Оруэл
Джордж Оруэл, сапр. Эрык Артур Блэр (25 чэрвеня 1903, в. Маціхары паблізу мяжы з Непалам, Індыя, Брытанская імперыя — 21 студзеня 1950) — англійскі пісьменнік і публіцыст. Найбольш вядомы як аўтар антыўтапічнага культавага рамана «1984» і аповесці «Ферма».
Джордж Оруэл | |
Эрык Артур Блэр.
| |
Нараджэнне | |
25 чэрвеня 1903 в. Маціхары паблізу мяжы з Непалам, Індыя, Брытанская імперыя | |
Смерць | |
21 студзеня 1950 | |
Грамадзянства | |
Вялікабрытанія | |
Род дзейнасці | |
пісьменнік |
Думкі
[правіць]Палемічнае эсэ "Зацемкі пра нацыяналізм" (кастрычнік 1945)
[правіць]Той, хто гадуе ў свядомасці нацыяналістычную прыхільнасць ці нянавісць, робіцца няздольным прызнаць пэўныя факты, хоць і ведае, у пэўным сэнсе, што яны сапраўдныя. |
Мой пункт адліку — заўсёды небесстароннасьць, адчуваньне несправядлівасьці. Калі я сядаю, каб напісаць кнігу, я не кажу сабе: „Я ствару мастацкі твор“. Я пішу яе таму, што ёсьць нейкая хлусьня, якую я хачу выкрыць; нейкі факт, да якога я хачу прыцягнуць увагу; і мой галоўны клопат — каб мяне пачулі.[1] |
Няшчырасьць — галоўны вораг яснай мовы. Калі ёсьць разыходжаньне паміж сапраўднымі і дэкляраванымі мэтамі, чалавек нібыта інстынктыўна зьвяртаецца да доўгіх словаў і зацёртых выразаў, як каракаціца выпырсквае чарніла.[2] |
У наш час няма такой рэчы, як „заставацца па-за палітыкай“. Усе пытаньні — гэта палітычныя пытаньні, а сама палітыка — гэта маса хлусьні, адгаворак, шаленства, нянавісьці і шызафрэніі. Калі агульная атмасфэра настолькі кепская, дык гэта непазьбежна шкодзіць мове.[3] |
У наш час палітычныя выказваньні і тэксты — гэта ў значнай ступені апраўданьні неапраўдальнага. |
Калі я служыў у Бірме, то адной часткай свайго розуму я думаў пра Брытанскую каляніяльную імпэрыю як пра непарушную тыранію, якая навечна прыдушыла волю скораных народаў, а другой часткай я думаў, што найвялікшай у сьвеце радасьцю было б засадзіць штых у кішкі нейкаму будыйскаму манаху. Такія пачуцьці — гэта нармальны пабочны прадукт імпэрыялізму.[5] |
Цяжка ўявіць, як мэтады Гандзі можна ўжываць у краіне, дзе апанэнты рэжыму прападаюць сярод ночы і пра іх больш не чуваць. Без свабоднай прэсы і права на сходы немагчыма ня толькі апэляваць да вонкавага сьвету, але і стварыць масавы рух ці нават зрабіць вашыя намеры вядомымі праціўніку.[6] |
Зноскі
- ↑ «У наш час няма такой рэчы, як «заставацца па-за палітыкай». 6 цытатаў і 6 парадаў ад Джорджа Орўэла. Беларуская служба «Радыё Свабода» (19 мая 2022). Праверана 19 мая 2022.