Перайсці да зместу

Лацінскія прыказкі

З пляцоўкі Wikiquote

Лацінскія прыказкі — прыказкі .

  •  

Альбо перамагчы, альбо памерці.

 

Aut vincere, aut mori

  •  

Жыццё сумленных людзей свабоднае ад страху. — Беларускае выслоўе: Не рабі ліхога і не бойся нічога.

 

Bonorum vita vacua est metu

  •  

Чыя сіла, таго і дзеянне. — Беларускае выслоўе: Чыя сіла, таго і права.

 

Cujus est potentia, ejus est actum

  •  

Чыя краіна, таго і мова. — Беларускае выслоўе: Сярод варон жыўшы – варонай і каркай.

 

Cujus regio, ejus lingua

  •  

Вечар вызначае дзень. — Беларускае выслоўе: Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы.

 

Diem vesper commendat

  •  

Абраўшы адну дарогу, не збочвай на іншую. — Беларускае выслоўе: Выпусціў з рук, то й бяжы за ветрам.

 

Electa una via non datur recursus ad alteram

  •  

Голад – настаўнік рамёстваў. — Беларускае выслоўе: Голад у свет гоніць.

 

Fames artium magistra

  •  

Удзячнась спараджае ўдзячнасць. — Беларускае выслоўе: Як вы нам, так і мы вам.

 

Gratia parit gratiam

  •  

Чалавек мяркуе, а Бог вызначае. — Беларускае выслоўе: Не так сталася, як гадалася.

 

Homo proponit, sed Deus disponit

  •  

Розумам бярэ той, каму прырода адмовіла ў сіле. — Беларускае выслоўе: Нораў бычачы, а розум цялячы.

 

Ingenio pollet, qui vim natura negavit

  •  

Мыць цэглу — т.б. дарма працаваць

 

Laterem lavare

  •  

З малой хмаркі вялікі дождж. — Беларускае выслоўе: Малы жук, ды вялікі гук.

 

Minutula pluvia imbrem parit

  •  

Новы кароль – новы закон. — Беларускае выслоўе: За новым каралём – дагары камлём.

 

Novus rex, nova lex

  •  

Усе людзі – аднолькавыя. — Беларускае выслоўе: Адзін — васямнаццаць, а другі — без двух дваццаць.

 

Omnes homines aequales sunt

  •  

Добра абдумаеш, лепей зробіш.

 

Pulchre sedens melius agens

  •  

Чаго не бачыць вока, аб тым сэрца не смуткуе. — Беларускае выслоўе: Чаго вочы не бачуць, аб тым не плачуць.

 

Quod non videt oculus, cor non dolet

  •  

Ад дрэннага караня часта бываюць вельмі дрэнныя яблыкі.

 

Redix saepe mala producit pessima mala

  •  

Выручы мяне, выручу цябе. — Беларускае выслоўе: Хвалі мяне, а я — цябе.

 

Serva me, servabo te

Крыніцы

[правіць]

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі