З пляцоўкі Wikiquote.
У Нямеччыне яны сьпярша прыйшлі па камуністаў, І я не заступіўся, бо ня быў камуністам...
Калі яны арыштавалі сацыял-дэмакратаў,
Я працягваў маўчаць;
Я ня быў сацыял-дэмакратам.
...пасьля яны прыйшлі па жыдоў, і я змоўчаў, бо ня быў жыдом...
Калі яны прыйшлі па мяне, не засталося нікога, каб заступіцца.
Фрыдрых Густаў Эміль Марцін Німёльлер (14 студзеня 1892 — 6 сакавіка 1984) — пратэстанцкі пастар і грамадзкі дзяяч.
Мы павінны адкрыта заявіць, што ня можам быць невінаватымі ў нацысцкіх забойствах, вынішчэньні нямецкіх камуністаў, палякаў, жыдоў і людзей у акупаваных Нямеччынай краінах.
Гэтая віна ляжыць цяжкім грузам на нямецкім народзе і нямецкім імені, нават на хрысьціянскім сьвеце. Бо гэтыя рэчы адбыліся ў нашым сьвеце і ў нашае імя.
Я вярнуўся дахаты пасьля васьмі гадоў зьняволеньня абсалютна іншым чалавекам.
Для палітыкаў праўда і хлусьня ня маюць значэньня. Таму я ніколі ня змог бы стаць палітыкам — ані нават царкоўным палітыкам.
Я распачаў сваю палітычную дзейнасьць ультракансэрватарам. Я хацеў, каб кайзэр вярнуўся; цяпер я рэвалюцыянэр. Гэта насамрэч так. Каб я дажыў да ста гадоў, я павінен быў быць анархістам, бо анархіст хоча дзейнічаць без аніякага ўраду ўвогуле.
Цяпер я ўпэўнены, што рэфармацыя царквы пачнецца з усходу.
Усход жыве духоўным жыцьцём. Яны ведаюць, што колер уплывае на дух больш, чым чорныя палоскі. У Расеі дагэтуль існуе меркаваньне, што мастацтва больш адносіцца да рэлігіі, чым думаньне простымі лініямі і лёгікай.
[правіць] Вонкавыя спасылкі