Сяргей Вячаслававіч Чалы
Сяргей Вячаслававіч Чалы | |
Нараджэнне | |
27 кастрычніка 1970 Мінск, БССР | |
Сярге́й Вячасла́вавіч Ча́лы (27 кастрычніка 1970, Мінск) — беларускі эканаміст-аналітык, трэйдар і журналіст-аналітык у галіне эканомікі.
Выказванні Сяргея Чалага
[правіць]"... гісторыю краіны і народа — неабходна асэснаваць як цэласную і бесперапынную, а не адмаўляць у «праўдзівасці» савецкага перыяду (як гэта часта робяць ідэолагі апазіцыйнага лагера) або не пачынаць гісторыю з «партызанкі» часоў Другой сусветнай вайны (як гэта часта робяць тэарэтыкі «ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці»). Без прадстаўлення нацыі (грамадзянскай нацыі) як адзінства і гісторыі як бесперапыннай няма і не можа быць суб'ектнасці гэтай нацыі. А без суб'ектнасці мы будзем асуджаныя быць аб'ектам дзейнасці іншых гістарычных суб'ектаў — г.зн. фактычна не будзем гаспадарамі ўласнага лёсу.[2] — аб беларускай нацыі і гістарычнай суб'ектнасці |
"Мне не блізкая ідэалогія тых, хто называе сябе лібертарыянцамі, — з іх дарвінісцкім поглядам на грамадства як «змаганне ўсіх супраць усіх», у якім «выжывае наймацнейшы». Як цяпер вядома з антрапалогіі і эвалюцыйнай псіхалогіі, кааперацыя і супрацоўніцтва ігралі ў фарміраванні чалавека як віду значна большую ролю, чым канкурэнцыя — проста пагугліце тэрмін «reciprocal altruism».[3] — аб грамадскай салідарнасці |
Дзяржава ёсць толькі інструмент і вынік калектыўных дзеянняў грамадзян па дасягненні сваіх мэт. А ўласна палітычная (у шырокім сэнсе слова) дзейнасць — ёсць ні што іншае як майстэрства ствараць кааліцыі для дасягнення гэтых самых мэт. Дарэчы, насуперак распаўсюджанаму перакананню, людзі заходняй цывілізацыі ў дасканаласці валодалі майстэрствам калектыўнага дзеяння, і наадварот, мы бачым, як часта ў нас (у краіне і ўвогуле на постсавецкай прасторы) пераважае стратэгія індывідуальнага выжывання.[4] |
"Мне б хацелася, каб у Беларусі была нарэшце свая паважаная і прызнаная ў свеце валюта, калі б людзі пачалі нарэшце прыкідваць у розуме цэны ў ёй, а не перакладаць увесь час у розуме ва «ўмоўныя адзінкі».[5] |
Пакінуць свой подпіс на купюрах сапраўдных беларускіх грошай — гэта было б годнай справай усяго жыцця :).[6] — аб сваёй мроі дабіцца цвёрдасці беларускай валюты на пасадзе кіраўніка Нацыянальнага Банку Беларусі |
Зноскі
- ↑ Online-конференция с Сергеем Чалым с читателями сайта «БелГазеты»
- ↑ Online-конференция с Сергеем Чалым с читателями сайта «БелГазеты»
- ↑ Online-конференция с Сергеем Чалым с читателями сайта «БелГазеты»
- ↑ Online-конференция с Сергеем Чалым с читателями сайта «БелГазеты»
- ↑ Online-конференция с Сергеем Чалым с читателями сайта «БелГазеты»
- ↑ Online-конференция с Сергеем Чалым с читателями сайта «БелГазеты»