Францішак Багушэвіч
Выгляд
Франці́шак Бэнэды́кт Казімі́равіч Багушэ́віч (псэўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава) — беларускі грамадзкі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладнік.
Думкі
[правіць]Яно добра, а нават і трэба знаць суседзкую мову, але наперш трэба знаць сваю. |
Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананьнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! — Прадмова да «Дудкі беларускай» |
Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак... — Прадмова да «Дудкі беларускай» |