Перайсці да зместу

Абеліск (аповесць)

З пляцоўкі Wikiquote

Абеліск — аповесць Васіля Быкава, напісаная ў 1971 годзе.

Цытаты

[правіць]
  •  

Чулая душа — яна выдатна сама разбярэцца, дзе добрае, а дзе так сабе. Добрае ўвойдзе ў яе, як сваё, а так сабе — хутка забудзецца. Усё раздзеліцца, як на ветры зерне з мякінаю.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 84.
  •  

Аддаць, а не ўзяць або адчуць задаволенасць аддаючы — як неахвотна і спазнела прыходзіць чалавек да гэтай не новай, такой зайздросна простай высновы... На самай справе, чаго варта жыццё толькі дзеля здавальнення свайго, такога дробязнага, самалюбівага, капрызлівага і ненасытнага Я?

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 130.
  •  

Жыццё — гэта мільёны сітуацый, мільёны характараў. І мільёны лёсаў.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 165.
  •  

Вось так здараецца, што калі часам усе робяць разам, па адных правілах, дык здаецца тады, што і на розум усе аднолькавыя. Але калі жыццё развядзе па сваіх розных сцежках, ва ўсе бакі і раптам неспадзявана нехта вырываецца, вылучаецца ад іншых, тады мы здзіўляемся: глядзі, а быў як усе. Здаецца, і не разумнейшы за іншых. А як падскочыў.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 171.
  •  

Пра вартасці і значэнне трэба яшчэ дапытацца, а недахопы найперш у кожнага па палічках раскладзены.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 189.
  •  

Мусіць, у адных умовах расцвітае адна частка характару, а ў другіх — другая.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 189.
  •  

...Моладзь ёсць моладзь. Яна, брат, як малеча на дыфтэрыт: заразлівая на розныя незразумелыя штучкі.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 191.

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі