Вікіцытатнік:Форум/Шапка: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Wikiquote
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{subst:Wikiquote:Форум}}'

Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:

''Сардэчна запрашаем на форум Вікіцытат! Каб задаць пытанне на форуме, націсніце на спасылку '''Правіць''' зверху старонкі, напішыце ваша паведамленне і націсніце на кнопку '''Запісаць змены''' ўнізе злева. Усё проста!''{{#if: |

''Сардэчна запрашаем на форум Вікіцытат! Каб задаць пытанне на форуме, націсніце на спасылку '''Правіць''' зверху старонкі, напішыце ваша паведамленне і націсніце на кнопку '''Запісаць змены''' ўнізе злева. Усё проста!''{{#if: |

== Перакройваньне правапісу ==
Вітаю. Яшчэ раз на тэму суіснаваньня двух правапісаў. Паважаныя ўдзельнікі [[Удзельнік:Artificial123|Artificial123]], [[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]] і [[Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы|Дзяніс Тутэйшы]] па-ранейшаму перакройваюць артыкулы тарашкевіцай на наркамаўскі лад. На мой погляд, гэта тупіковы шлях, таму што:

# Калі вяртаешся ў Вікіцытаты і бачыш свой перакройваны атыкул, то прападае ўсялякае жаданьне вяртацца сюды зноў. Такія дзеяньні рэдактараў ствараюць напружаную непрыемную атмасфэру тут. Але ж кожны ўдзельнік будзе пісаць тым правапісам, якім яму зручна. Ад гэтага нікуды ня дзецца.
# Перакройваньне артыкулаў адбірае час у вікірэдактараў. У якасьці прыкладу: ўдзельнік [[Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы|Дзяніс Тутэйшы]] перакроіў артыкул пра [[Буда Шак'ямуні|Буду]]. За час [https://be.wikiquote.org/w/index.php?title=%D0%91%D1%83%D0%B4%D0%B0_%D0%A8%D0%B0%D0%BA%27%D1%8F%D0%BC%D1%83%D0%BD%D1%96&type=revision&diff=7393&oldid=5802 шчыраваньня] над гэтым артыкулам можна было стварыць цэлы шэраг артыкулаў у Вікіцытатах. '''Выснова:''' перакройваньне правапісу ня толькі адпуджвае ўдзельнікаў, але і адбірае час і зьніжае эфектыўнасьць працы ва ўсіх Вікіпраектах. Бо рэдактары працуюць ня толькі ў Цытатах, але і ў Вікіпэдыі, Вікікрыніцах і г. д.

Карацей кажучы, я прапаноўваю ''кампрамісны выхад з сытуацыі'': стварэньне шаблёну-шапкі з пазначэньнем, што на старонцы прадстаўленыя цытаты тарашкевіцай. І стварэньне старонкі з правіламі Вікіцытатаў, дзе будзе прапісана, што дапускаецца запаўненьне Цытатніка тарашкевіцай.

Калі ў спадарства ўзьнікне жаданьне адказаць, ня трэба выказваць сваё стаўленьне да правапісу, удзельнікаў і г. д. На павестцы дня стаіць пытаньне, ці згодны вы з ''кампрамісным выхадам''. Дзякуй за ўвагу. —[[Удзельнік:Yaraslau Zubrytski|Yaraslau Zubrytski]] 22:20, 26 студзеня 2017 (UTC)

: Адказаў Вам, Яраслаў, на Вашай старонцы размоў. Але паўтаруся тут.
: 1) Змешванне правапісаў у адным праекце шкоднае тым, што павялічвае (асабліва ў перспектыве) бязграматнасць у беларускамоўным асяроддзі, бо ў выніку людзі проста не ведаюць як правільна, і атрымліваецца месіва (як кажуць, ні сабе, ні людзям).
: 2) Як вынік, такое сумесна-адначасовае ўжыванне розных правапісаў - доўгачасовая крыніца канфліктаў правак.
: Бо тады ў чалавека, які тут працуе, будзе два выйсці:
:: або змірыцца з арфаграфічным і граматычным бязладдзем (і, як вынік, далейшым заняпадам беларускай мовы, прынамсі, у пісьмовай форме),
:: або пачаць усё выпраўляць, каб было граматна напісана (і мазгі не выкручваліся ад таго, што адно і тое ж тут так напісана, а там знянацку іначай).
: Згодна з агульнай практыкай вікіпраектаў, праекты з прэфіксам be адпавядаюць Беларускай Вікіпедыі акадэмічным правапісам. Таму Вікіцытаты [https://be.wikiquote.org/wiki/%D0%9F%D0%B5%D1%80%D1%88%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0 па гэтым адрасе] павінны пісацца акадэмічным правапісам.
: Спадзяюся на Ваша разуменне, спадар Яраслаў. --[[Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы|Дзяніс Тутэйшы]] ([[Размовы з удзельнікам:Дзяніс Тутэйшы|размовы]])

:: Вітаю, спадар Дзяніс.

# Стварэньне асобнага Вікіцытатніка тарашкевіцкім правапісам — гэта канешне неэфектыўнае мерапрыемства, бо нават у наркамаўскіх Цытатах на гэты момант няма і дзвюх соцен цытатаў. У тарашкевіцкіх Цытатах будзе і таго меньш, бо згаданы правапіс зараз менш выкарыстоўваецца.
# Наколькі я зразумеў, вы раўнуеце паняцьце "тарашкевіцкі правапіс" і "далейшы заняпад беларускай мовы". Па-мойму, наяўнасьць двух правапісаў толькі разьвівае мову і выклікае дадатковую цікавасьць да яе. Хаця, вашая праўда, няшмат людзей разьбіраюцца ў нюансах адрозьненьня правапісаў.

:: Прапанова заключалася ў тым, каб не нэрваваць аматараў тарашкевіцы, якія запаўняюць цытатнік. Зрабіць гэта прапаноўвалася наступным шляхам:

# Стварэньне шаблёну-шапкі з пазначэньнем, што на старонцы прадастаўленыя цытаты тарашкевіцай. Тады чытач будзе ведаць, што тут цытаты тарашкевіцай, і будзе разьбірацца, чаму ў адных артыкулах ёсьць мяккія знакі, а ў іншых няма.
# Стварэньне старонкі з правіламі Вікіцытатаў, дзе будзе прапісана, што дапускаецца запаўненьне Цытатніка тарашкевіцай.
:: —[[Удзельнік:Yaraslau Zubrytski|Yaraslau Zubrytski]] 19:02, 28 студзеня 2017 (UTC)

::: '''Супраць абедзвюх прапаноў''' спадара Яраслава. Гэта толькі будзе замінаць нармальнаму развіццю праекта. Вось уявіце, напісаў нехта артыкул на тарашкевіцы, паставіў такі вось шаблон.
::: А калі нехта іншы захоча дапоўніць яго цытатамі, запісанымі акадэмічным правапісам? Тады ў артыкуле атрымаецца цераспалосіца. Вынік - бязграматна напісаны артыкул (прычым адначасова ў абедзвюх нормах!).
::: Дык што тады? Не чапаць зусім гэты артыкул? У выніку, чалавек, які не валодае і не карыстаецца клясычным правапісам, не будзе мець права дапрацоўваць артыкул, у якім хоць слова па-клясычнаму напісана?! Ці як?
::: Такім чынам, прапановы спадара Яраслава, калі іх ажыццявіць, па сутнасці заблакіруюць дапрацоўку артыкулаў, пачатых тарашкевіцай, для людзей, якія не ўжываюць клясычны правапіс. У выніку, карысці праекту ніякай, адны праблемы. --[[Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы|Дзяніс Тутэйшы]] ([[Размовы з удзельнікам:Дзяніс Тутэйшы|размовы]]) 14:00, 2 лютага 2017 (UTC)

:::: Вось бачыце, мы ўжо крыху прыходзім да кансэнсусу. Значыць гэты шаблён-шапка ўвогуле не патрэбны: як каму зручна, так хай і дадае чалавек цытаты! —[[Удзельнік:Yaraslau Zubrytski|Yaraslau Zubrytski]] 01:23, 3 лютага 2017 (UTC)

::::: Удакладню. Асноўны сэнс маіх тлумачэнняў у тым, што ў гэтым праекце '''ў артыкулах (і ў цытатах таксама) павінен выкарыстоўвацца адзін аднолькавы правапіс'''. У дадзеным выпадку гэта '''акадэмічны правапіс'''. Бо, як я тлумачыў раней, згодна з практыкай Вікіпраектаў, праекты з прэфіксам be адпавядаюць Беларускай Вікіпедыі акадэмічным правапісам.
::::: Канкрэтныя прычыны шкоднасці сумяшчэння правапісаў я ўжо пералічыў з падрабязнымі тлумачэннямі.
::::: Можна спадзявацца на Ваша разуменне, спадар Яраслаў? --[[Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы|Дзяніс Тутэйшы]] ([[Размовы з удзельнікам:Дзяніс Тутэйшы|размовы]]) 23:03, 2 лютага 2017 (UTC)

:::::: Каб было больш зразумела, прасоўваньне маёй ініцыятывы мае мэту прывабіць больш удзельнікаў і пашырыць колькасьць артыкулаў. Любыя абмежаваньні, на маю думку, не спрыяюць вышэй згаданаму. —[[Удзельнік:Yaraslau Zubrytski|Yaraslau Zubrytski]] 22:28, 4 лютага 2017 (UTC)

Мяркую, самі цытаты павінны быць тым правапісам, у якім яны існуюць (афіцыйным, тарашкевіцай ці, нават, лацінкай). Але арфаграфія інтэрфэйса, шаблонаў, звестак пра аўтараў не павінна быць рознай на адзінай прасторы беларускага Вікіцытатніка. [[Удзельнік:Vit Koz|Віт]] 10:17, 1 лютага 2017 (UTC)

== Подпіс ==
[[Файл:Signature button vector.png|thumb|Пасьля кнігі адразу ідзе надпіс "Дадаткова"]]
На гэтым праекце ёсьць значок з алоўкам для подпісу? —[[Удзельнік:Yaraslau Zubrytski|Yaraslau Zubrytski]] 22:20, 26 студзеня 2017 (UTC)
: Відаць, нямашака. [[Удзельнік:Vit Koz|Віт]] 05:58, 3 лютага 2017 (UTC)

'''[[Wikiquote:Форум/Архіў|Архіў]]'''
[[Катэгорыя:Вікіцытатнік:Службовыя старонкі|Ф]]

Версія ад 16:05, 13 ліпеня 2017

Сардэчна запрашаем на форум Вікіцытат! Каб задаць пытанне на форуме, націсніце на спасылку Правіць зверху старонкі, напішыце ваша паведамленне і націсніце на кнопку Запісаць змены ўнізе злева. Усё проста!