Фазіль Абдулавіч Іскандэр

З пляцоўкі Wikiquote
Фазіль Абдулавіч Іскандэр
Фазіль Абдулавіч Іскандэр
Нараджэнне
6 сакавіка 1929
Сухумі, Абхазія
Смерць
31 ліпеня 2016
Перадзелкіна, Масква, Расія

Фазіль Абдулавіч Іскандэр (6 сакавіка 1929, Сухумі, Абхазія — 31 ліпеня 2016, Перадзелкіна, Масква, Расія) — абхазскі пісьменнік.

Выказванні Фазіля Іскандэра[правіць]

  •  

Пачуццё гумару — гэта тое разуменне жыцця, якое з’яўляецца ў чалавека, які падышоў да краю бяздоннай прорвы, асцярожна зазірнуў туды і ціхенька адышоў назад.

  •  

Мудрасць — гэта розум, настоены на сумленні.

  •  

Калі не можаш парваць свае ланцугі, плюй на іх, пакуль не зіржавеюць.

  •  

Глупства высмейваецца не для таго, каб вынішчыць глупства — яно невынішчальнае. Гэта робіцца для таго, каб падтрымаць дух разумных.

  •  

Зайздрасць — чорная павязка на вачах розуму.

  •  

Чалавек, які ўсё меў, а потым усё страціў, яшчэ сорак гадоў адчувае сябе так, як быццам ён усё мае. А чалавек, які быў жабраком, а потым разбагацеў, яшчэ сорак гадоў адчувае сябе так, як быццам ён жабрак.

Спасылкі[правіць]