Перайсці да зместу

Валерый Маракоў

З пляцоўкі Wikiquote
(Пасля перасылкі з Валеры Маракоў)
Валерый Маракоў
Файл:Petals by valery marakou 1925.jpg
Валерый Дзмітрыевіч Маракоў.
Нараджэнне
14 сакавіка 1909
Смерць
29 кастрычніка 1937
Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
паэт

Валерый Дзмітрыевіч Маракоў (14 (27) сакавіка 1909 — 29 кастрычніка 1937) — беларускі паэт, перакладчык.

Цытаты

[правіць]
  •  

І зноў прыйшоў, і зноў пабачыў родны край,
І сэрца... сэрца так запаланела.
І зноў лясы агнём зялёным тут гараць,
І зноў я свежы стаў і стаў я смелы.

верш І зноў прыйшоў, і зноў пабачыў родны край..., 1926
  •  

І ўжо тады, пад белаю калінай
Нам будзе месяц сыпаць каласы.
Ітак — бывай, каханая дзяўчына.
Прыйду я хутка да цябе ў даліну
Упіцца свежасцю крамянае красы!

верш Дзяўчыне, 1926
  •  

Ўсе трывогі — глупства, трэба знішчыць іх,
Каб квітнела шчасце ў нівах дарагіх,
Каб над роднай вёскай, на прастор сівы
Пралілася песня кветак і травы.
Вось затым сягоння ў радасці бягу
І ўліваю ў сэрца нашых дзён разгул!

верш Я цяпер з хлапцамі ў радасці бягу, 1926

Глядзіце таксама

[правіць]

Спасылкі

[правіць]