Перайсці да зместу

Воўчая зграя

З пляцоўкі Wikiquote

Воўчая зграя — аповесць Васіля Быкава, напісаная ў 1974 годзе.

Цытаты

[правіць]
  •  

...Чалавек не вызначаецца толькі сваёй прафесіяй або пасадай, ёсць яшчэ характар, нораў, дабрата ці злосць — гледзячы што пераважае, тое і вызначае чалавечную годнасць.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 20.
  •  

Жыццё рэдка песціць чалавека спраўджаннем ягоных мараў, жыццё мае звычку рабіць па-свойму. Але і чалавек любіць, каб было па ягоным, вось і ўзнікаюць тады нелады, якія часам кепска канчаюцца.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 165.
  •  

...Дабрата не можа быць кепскай.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 190.
  •  

Добрага чалавека здалёку відаць.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 190.

Спасылкі

[правіць]