Здрада (аповесць)
Выгляд
Здрада — аповесць Васіля Быкава, напісаная ў 1960 годзе.
Цытаты
[правіць]За час вялікіх пакут людзі навучыліся спагадваць чужому гору, падпарадкоўваць свае імкненні вялікай мэце, у асабістым задавальняцца малым. |
- — Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 69.
Кепска неяк уладкавана ў жыцці, што ўсё — і благое і добрае — пазнаецца часам праз боль няўдач і памылак. Калі побач няма разумнага, добрага сябра, першыя гады твайго самастойнага жыцця — як тыя першыя крокі ў маленстве — багаты на штурхялі і спатыканні. |
- — Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 73.
Бывае ж так у жыцці і асабліва, відаць, на вайне, што чужы незнаёмы чалавек можа стаць для цябе радней за роднага, а свой і знаёмы па якой-небудзь прычыне пагубляе ўсе свае прывабныя якасці. |
- — Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 115.
Адны дурні адкрытыя і роўныя, як бёрны. |
- — Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 189.