Перайсці да зместу

Знак бяды

З пляцоўкі Wikiquote

Знак бяды — аповесць Васіля Быкава, напісаная ў 1982 годзе.

Цытаты

[правіць]
  •  

Ведама, калі чалавек чаго хоча, дык заўжды знойдзе на тое апраўданне, пераканае спярша сябе, а пасля і астатніх. Ці наадварот.

— Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 37.
  •  

Якім трэба быць памяркоўным, ашчадным, справядлівым і добрым. Бо тваё зло супраць некага можа абрынуцца з яшчэ большаю сілаю назад, на цябе самога, тады ой як стане балюча.

— Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 100.
  •  

...З людзьмі трэба абыходзіцца па-добраму, калі хочаш, каб і да цябе адносіліся па-людску.

— Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 100.
  •  

Калі якая бяда, дык горнешся да людзей, бо хто ж яшчэ паможа табе, як не людзі?

— Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 126.
  •  

...Наўрад каб ты аказаўся разумнейшы, калі робіш насуперак іншым.

— Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 188.
  •  

...Толькі тое будзе ў сакрэце, што ведаеш сам-адзін і ніхто болей у свеце.

— Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 189.
  •  

Зло не можа спарадзіць нічога, апроч зла, на іншае яно не здольна. Але бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца адно толькі кары. Толькі непазбежнасць адплаты можа прыцішыць драпежны ягоны нораў, прымусіць задумацца. Інакш на зямлі запануе пекла, аб якім гаворыцца ў Бібліі.

— Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 190.
  •  

...Добрыя людзі не чыняць подласць ні па сваёй волі, ні па прымусу. Подласць — справа нягоднікаў.

— Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 190.
  •  

...Вялікая сіла — нязнанне, яно, пэўна ж, не меней значыць для чалавека, чым яго самыя выдатныя веды, яго вытанчаная здольнасць прадбачыць будучае, зазіраць наперад. Нязнанне таксама ахоўвае, аберагае, дае чалавеку магчымасць жыць.

— Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 200.

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі