Перайсці да зместу

Каласы пад сярпом тваім

З пляцоўкі Wikiquote

Каласы пад сярпом тваім — гістарычны раман Уладзіміра Караткевіча, апублікаваны ў 1965 годзе.

Цытаты

[правіць]
  •  

Гэта дзяржава катаў, абрыдлівая, страшная, гнілая. Турма людзей, турма плямёнаў. Жандары, алілуйшчыкі, прадажная погань! З турмы, з турмы гэтай трэба вырывацца, калі хочам жыць. — Пра Расійскую імперыю

Анжэла Мельнікава. Актуалізацыя нацыялагічнай праблематыкі ў беларускай літаратуры XX стагоддзя // Пяты Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. — 2016. — Т. 5. — С. 168.
  •  

Карысць Расіі, на яго думку, была ў тым, каб інародцы не смелі і падумаць, што яны не рускія, каб яны паступова і сапраўды пераставалі думаць пра гэта.

Анжэла Мельнікава. Актуалізацыя нацыялагічнай праблематыкі ў беларускай літаратуры XX стагоддзя // Пяты Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. — 2016. — Т. 5. — С. 168.
  •  

Я ведаю, што пры словах “непарушны”, “непадзельны”, “адзіны”, калі іх гаворыць мацнейшы, сапраўдных людзей цягне разбіць непадзельнасць, разбурыць непарушнасць. Бо гэта замаскаваны ланцуг рабства.

Анжэла Мельнікава. Актуалізацыя нацыялагічнай праблематыкі ў беларускай літаратуры XX стагоддзя // Пяты Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. — 2016. — Т. 5. — С. 168.
  •  

У рабстве гіне дух.

Спасылкі

[правіць]