Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка

З пляцоўкі Wikiquote
(Пасля перасылкі з Лукашэнка)
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Alexander Lukashenko 2007 cropped.jpg
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Нараджэнне
30 жніўня 1954
г. п. Копысь, БССР, СССР

Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
прэзідэнт

Алякса́ндр Рыго́равіч Лукашэ́нка (нарадзіўся 31 жніўня 1954 г., г.п. Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — дзейны прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (з 1994), галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. Старшыня Вышэйшага савета Саюза Беларусі і Расіі (1997). Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі (1997).

Выказванні Аляксандра Лукашэнкі[правіць]

  •  

А калі і прадстаўлена, то прэзідэнт — ідыёт і дзеці ў яго ненармальныя, жулікі і прайдзісветы. Нават дашлі да гэтага пяцігадовага маляняці (малодшы сын А. Лукашэнкі Мікалай), пакрамсалі ўздоўж і ўпоперак. Што гэта за такое стаўленне да часткі дзяржавы?

  •  

Апошнія валасы ўсталі ў мяне дыбкі, калі я даведаўся пра становішча спраў у эканоміцы.

  •  

Беларускі народ будзе жыць дрэнна, але нядоўга.

  •  

Вы мне тут на хваробу не жальцеся! У нас ва ўрадзе хворых шмат.

  •  

Вы прасілі дождж — я даў вам дождж!

  •  

Вядома, задраўшы порткі, вы не бегалі за камсамолам, як ён (Ясенін) пісаў. А мы вось бегалі. І не толькі за камсамолам.

  •  

Гадоў 3 ці 5 таму я выйшаў са сваёй рэзідэнцыі ў Мінску нечакана для сваёй аховы і пайшоў у бок цырка. Выгаварыў службе аховы. Голас такі характэрны: адразу людзі на прыпынку павярнуліся і пазналі. Не паспеў дайсці да цырка — ужо за мной цэлая дэманстрацыя. Людзі здзіўлены — ніхто ж дэманстрацыі не абвяшчаў. Парвалі гарнітур. Пасля гэтага больш пешшу не хаджу. У Беларусі людзі цывілізаваныя, парвалі гарнітур, але не знялі.

  •  

Гуманітарная дапамога — гэта бясплатна, гэта для народа, у тым ліку, для навукоўцаў, для службоўцаў.

  •  

Дагэтуль крычаць: «палітвязні, вызваліце!» Хоць, нібыта, ужо ўсіх вызвалілі, акрамя двох, якія ў авангардзе йшлі. Вызвалім і тых, напэўна. Няма чаго дзяржаўныя грошы марнатравіць у турме, праядаць хлеб.

  •  

Даруйце за нясціпласць, але Ельцын са мной на корце не спраўляецца. Каржакоў не спраўляецца. Лужкоў прайграў тры разы. У апошні раз з Лужковым мы гулялі на 5 тысяч тон сметанковага масла.

  •  

Дзеля захавання спакою ў краіне я гатовы ахвяраваць уласным розумам.

  •  

Жыццёвы ўзровень, які сёння ў беларускага народа, па розных чынніках ніжэй калена, яшчэ ніжэй быць не можа.

  •  

І, вы ведаеце, я вам скажу адкрыта, калі б у мяне журналіст ці палітык падобным чынам пачаў крычаць, я б яму вырваў язык з рота.

  •  

І дай Бог зладзіць з роднай Беларуссю. Пагадзіцеся, што досыць гэтага кавалка, каб яго праглынуць. Дай Бог за пяць гадоў хоць неяк пражаваць.

  •  

Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад? Страшна было зайсьці, свінушнік быў. Гэта галоўным чынам яўрэйскі быў горад, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі, я вось быў… Я ні ў якім разе не жадаю іх пакрыўдзіць, але яны не вельмі клапоцяцца, каб падстрыжана трава была, як у Маскве, у расіян, беларусаў.

  •  

Калі вы паспрабуеце нас растварыць у Расіі, зладзіць, так бы мовіць, аншлюс, то вы атрымаеце такую партызанскую вайну, у параўнанні з якой Чачня вам падасца дзіцячым ранішнікам. — з нагоды магчымага далучэння Беларусі да Расіі

  •  

Калі не маеце грошай на рэстаран, пагаварыце з дзяўчынай у студэнцкім інтэрнаце. Набудзьце кефір і булачку.

  •  

Каля кармушкі, імя якой улада, усе рохкаюць аднолькава: і чырвоныя, і белыя.

  •  

Крый Божа яны паспрабуюць штосьці тут, у краіне, здзейсніць. Адкруцім галаву неадкладна, як качаняці. — каляровую рэвалюцыю

  •  

Людзі, якія размаўляюць па-беларуску, не могуць нічога рабіць, акрамя як размаўляць на ёй, таму што па-беларуску нельга выказаць нічога вялікага. Беларуская мова — бедная мова. У свеце існуе толькі дзве вялікія мовы — руская і англійская.

  •  

Маўчы і нікому не кажы, а то зноўку крызіс выклічаш. — Пракаповічу

  •  

Мы гэту праблему вырашылі ў вузкім коле абмежаваных людзей.

  •  

Мы ім акажам гуманітарную дапамогу... зброяй.

  •  

Мы нікому не збіраемся пояса вернасці вешаць на адпаведныя часткі цела.

  •  

Мы, як у 1941 годзе, знаходзімся ў варожым коле. Ворагі заселі ў кіраўніцтве суседняй дзяржавы, з якім мы нядаўна падпісалі дагавор пра супольнасць.

  •  

Надо ещё раз встрахнуть народ и павярнуць лицом к сябе. — з беларускім акцэнтам

  •  

Нам не трэба там: аўтаматызаваная сістэма фальсіфікацыі выбараў. Не трэба. Мы створым дзяржаўную.

  •  

На мяне, так бы мовіць, абвалілася філасофская думка! Я проста абавязаны цяпер быць у цэнтры!

  •  

Народ беларускі рызыкнуў і абраў мяне Прэзідэнтам. Гэта бывае надзвычай рэдка ў гісторыі і больш, магчыма, не будзе.

  •  

Наша дыктатура нікому не замінае жыць і развівацца.

  •  

Не можа Лукашэнка выкрасці. Зразумейце вы — хаваць няма куды.

  •  

Ну, дыктатар дык дыктатар. У гэтым таксама ёсць пэўны выйгрыш. Гэта апошні! Вы ўяўляеце? Апошні! Вось не прыехалі б вы сюды, дзе б вы яго яшчэ ў сваім жыцці сустрэлі і пагаварылі.

  •  

Паверце, што сёння на маскоўскіх каналах сядзіць звычайнае жуллё, 100-адсоткавае жуллё.

  •  

Пад печкай — барсукі. Ласі на фэрмах. Кабылы Пржавальскага. Таксама цікава. Аднак трэба грошы.

  •  

Пакуль ідзе шантаж, але калі яны і далей будуць яго прытрымлівацца, то мы ў зямлянкі пойдзем, але на шантаж не паддамося.

  •  

Подкупу ў маёй палітыцы не будзе ніколі, толькі прынцыповыя і сумленныя адносіны: ты даеш дзяржаве — мы падтрымліваем цябе. Хто не згодзен — да сустрэчы!

  •  

Рыдлёўку ў рукі — капай, не капаеш — значыць, сёння галодным застаешся.

  •  

Сёння на ферму не зойдзеш. Даярка не пусціць. Гэта яе гаспадарка. Яна там атрымлівае 700—800 долараў.

  •  

Скарына быў не толькі беларус, ён жыў і ў Піцеры. І дзеяў там. Гэта наш Скарына. Расейцы з гонарам пра яго кажуць… — Скарына памёр яшчэ за 150 гадоў да таго, як толькі заклалі будучы Піцер

  •  

Справа не ў тым, абярэце вы мяне ці не, — дзе вы дзенецеся, абярэце, і, калі вас задавальняе, то я буду працаваць.

  •  

Страцім настаўніка — капец, будзем хадзіць п'яныя і дурныя.

  •  

Таму, калі вам кажуць «ведаеце, тут сфальсіфікавалі выбары», і гэтак далей, і гэтак далей — не верце гэтаму! Так, мы… мы апошнія выбары сфальсіфікавалі, я ўжо заходнікам гэта казаў. За прэзідэнта Лукашэнка прагаласавала… прагаласавала 93,5%. 93,5. Але, кажуць, гэта не еўрапейскі паказчык… мы зрабілі 83… 6? Гэта праўда было. І калі цяпер пачаць пералічваць бюлетэні, я не ведаю, што з імі рабіць наогул… Гэта еўрапейцы да выбараў нам кажуць «ну, калі будуць прыкладна еўрапейскія паказчыкі… на выбарах, то мы вашы выбары прызнаём». Мы імкнуліся зрабіць еўрапейскія… але, таксама, бачыце, не ўдалося. Паабяцалі, што калі еўрапейскія, тое ўсё будзе звычайна. Зрабілі еўрапейскія — ненармальна…

  •  

Толькі ўзяліся за яйкі, як адразу малако знікае!

  •  

Трэба ісці ў іншыя месцы, дзе нас ня ведаюць, дзе нас чакаюць, і гандляваць — дзесяццю трактарамі, адным камбайнам, хоць нават па чайнай лыжцы цукар вазіць[1].

  •  

У вечаровы час, калі ўвесь народ у аўтамабілях едзе, слухае, павінен транслявацца менавіта наш прадукт, нашых людзей. Пугачову мы чуем з кожнага праса. Я не кажу, што яе там не павінна быць, але 25% цалкам досыць!

  •  

У гэтым годзе нам трэба скокнуць вышэй за галаву, і без «мазгоў» — без навукоўцаў, таленавітых людзей.

  •  

У дзяцінстве я рос сярод жывёл і раслін.

  •  

У Клінтана была адна сітуацыя. І ён прыняў рашэнне. У нас — іншая сітуацыя. Я ведаю, што англійская каралева — не 6 і не 8 гадоў ва ўладзе. — адказ на рэпліку журналіста Financial Times у працяг гутаркі пра час сыходу ў адстаўку «Нават Біл Клінтан сышоў са свайго паста пасля двух тэрмінаў кіравання, а Вы хутка будзеце знаходзіцца ва ўлады нават у два разы больш, чым у свой час ён, прабыўшы 8 гадоў ва ўладзе».

  •  

У мяне рукі чыстыя, і на іх няма ніякіх наручнікаў.

  •  

У мяне таксама бацька загінуў падчас Другой сусветнай вайны. — Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 г.

  •  

У нас адзін, паўтара, максімум два дзіцяці ў сям'і. Трэба дамагчыся таго, каб кожная сям'я мела прынамсі траіх дзяцей, тады будзе вызначаны прырост

  •  

Унікальнасць сітуацыі ў Беларусі складаецца ў тым, што я нікому нічога не абавязаны.

  •  

Хто п’е кожны дзень — за мяне не галасуйце, я з такімі сябраваць не буду.

  •  

Хто п’е, у таго нармальных дзяцей не будзе. З гэтым злом мы будзем ваяваць, як з самым страшным злом. А тое атрымліваецца — напіўся, выпадкова нарадзіў, а ты, Лукашэнка, гадуй гэтае дзіця. І такіх дзяцей у нас у краіне 35 тысяч…

  •  

Час прыняць меры і накласці вета на табу!

  •  

Чыста руская мова вельмі адрозніваецца ад тае, на якой мы размаўляем. Хтосьці, ведаеце, здзекуецца: вось там «трасянка». Але гэта мы стварылі гэтую мову. На базе рускай мовы.

  •  

Што гэта за гутаркі ў педагогаў, калі яны кажуць з аднаго боку пра паскоранае развіццё, акселерацыю, а з іншай трымаюць за партай 17—18-гадовых маладых людзей? Можа, я ўвыдатняю, але гэтым 18-19-летнім дзяўчынам ужо час нараджаць, што яны і робяць у вас у школах?

  •  

Я абяцаю, што да Новага года ў кожнага беларуса на стале будуць звычайныя чалавечыя яйкі.

  •  

Я асабіста фармаваў алімпійскую зборную ў Японію ў Нагана. І кожны трэнер, і спартсмен, які не апраўдаў ускладзеных на іх надзей, адкажуць па ўсёй строгасці!

  •  

Я атэіст, але я праваслаўны атэіст!

  •  

Я буду легітымным яшчэ доўга. Я яшчэ не ўсё зрабіў, з-за гэтага ўладу страчу не хутка.

  •  

Я ведаю рух цела кожнага нашага спартсмена! Мяне дагэтуль трасе, калі нашага хлопца знялі за 2 км да фінішу ў марафонскай хадзе! Гэта зрабіў расійскі суддзя… Гэта прадмет адмысловай гутаркі, у тым ліку і з кіраўніцтвам Расіі

  •  

Я вельмі люблю гуляць у футбол, у хакей, але часцей за ўсё гуляю адзін.

  •  

Я вельмі люблю спорт — гэта лепшая мая якасць.

  •  

Я вельмі хочу, каб Бог быў.

  •  

Я всё время ператрахиваю весь парламент и знаю хто врот, а хто не врот. — з беларускім акцэнтам

  •  

Я вырас на вершах Васіля Быкава. — Васіль Быкаў вершаў не пісаў

  •  

Я зайшоў — аэробіка. Мне паказалі там, таму што я ні разу аэробікі не бачыў. Я адразу сказаў: «Гэткіх бы прыгажунь — на лыжы!»

  •  

Я з ашуканцамі, у тым ліку і з Расіяй, акцыянавацца не буду.

  •  

Я кніг не чытаю. Я іх праглядаю. Часу няма.

  •  

Я — малады прэзідэнт. Мне — сорак, а яму (Барысу Ельцыну) — восемдзесят!

  •  

Я на гэтай зямлі нарадзіўся, я тут і памру. Чаго б мне гэта ні каштавала.

  •  

Я на каленях гатовы паўзці ў Расію.

  •  

Я паводле адукацыі і паходжання — эканаміст.

  •  

Я працаваў у вёсцы і жыў з мужыкамі.

  •  

Я прэзідэнт дзяржавы, і гэта дзяржава будзе, пакуль я прэзідэнт.

  •  

Я сам памятаю, прыехаў у горад, а яны мяне ўсе калгаснікам, дзярэўняй называлі.

  •  

Я сам пра сябе падумаў: дзякуй Богу, што ёсць прэзідэнт, які можа захаваць стабільнасць у грамадстве.

  •  

Я сваімі рукамі памацаў баегалоўкі і ведаю, што ніхто іх здымаць не будзе.

  •  

Я сваю дзяржаву за цывілізаваным светам не павяду.

  •  

Я свой народ буду абараняць сам, калі трэба — са зброяй у руках, калі трэба — адзін!

  •  

Лепш быць дыктатарам, чым «блакітным»[2]

  •  

Наша еўрапейскасць пабудаваная не толькі на талерантным стаўленні да нацыянальных меншасцей, але і да сексуальных меншасцей». Лукашэнка паглядзеў на мяне як на варʼята, і вытрымаўшы паўзу, са здзіўленнем кажа: «Але ў нас у Беларусі няма ніякіх сексуальных меншасцей». Польская і нямецкая дэлегацыі пераглядаюцца, і ўжо ўсе, хто сядзіць за сталом, пачуваюцца варʼятамі, але я вырашаю працягваць тэму і звяртаюся да яго, як да пацыента: «Спадар прэзідэнт, я разумею, што Беларусь мае сваю спецыфіку. Але гіпатэтычна, калі такія меншасці зʼявяцца, то вы будзеце ставіцца да іх талерантна?» Лукашэнка глядзіць то на мяне, то на Вестэрвэле, і пасміхаючыся кажа: «Ну, не ведаю, не ведаю… А… лесбіянкі хай будуць… можна нават паглядзець. А підараў мы ў аўтобусы і вывезем за горад у рэзервацыі[3]. — Пераказ сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім і міністрам замежных спраў Германіі Гідэ Вестэрвэле напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Паводле кнігі Сікорскага «Польшча можа быць лепшай» (Polska może być lepsza).

  •  

Пакрыўдзіўся Вестэрвэле, што я там выказаўся, што я не прымаю… як гэта называецца…. гэтых гома… не, мужык з мужыком — гэта што? Гомасексуалізм. Я не ведаў, чэсна. Мне міністр напісаў, што ў яго [што Вестэрвэле гей], я не дачытаў гэту даведку[4]. — Каментуючы ў 2011 годзе сустрэчу з міністрам замежных спраў Германіі Гідэ Вестэрвэле напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

  Аляксандр Лукашэнка
  •  

Яны нас закалыхвалі, Захад нас заспакойваў, прыехалі тут вялікія дзеячы правільнай і няправільнай арыентацыі і мяне пачалі папракаць у тым, што я, калі хочаце, асудзіў „галубятню“ гэту і г. д. Ну, не падабаюцца мне „галубыя“, я і сказаў, што не падабаюцца. Бачыце, асобныя міністры замежных спраў пакрыўдзіліся на мяне. Чаго на мяне крыўдзіцца? Мы ў дэмакратычным грамадстве жывём, тым больш я прэзідэнт і маю права выказаць свой пункт гледжання і сваю пазіцыю. Я яму шчыра і сказаў гэта ў вочы. І за гэта, бачыце, яны крыўдзяцца. Нармальны лад жыцця трэба весці. Мы яго не прымаем, і нам не трэба яго навязваць. У Германіі гэта магчыма, у Польшчы — калі ласка, няхай яны гэтым і займаюцца там, а нам сюды гэтага не трэба. Хоць гэтага дабра хапае, на жаль[5]. — Каментуючы 19 лютага 2011 года ў спарткомплексе «Раўбічы» сустрэчу з міністрам замежных спраў Германіі Гідэ Вестэрвэле напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

  Аляксандр Лукашэнка
  •  

Не прымушайце, дарагія, нас уводзіць аднаполыя шлюбы. Не будзе гэтага ў Беларусі, па меншай меры ў бліжэйшы час, ну пакуль я прэзідэнт, сапраўды! Не будзе тут галубых і ружовых, і іншых. Не саспелі мы для галубізны, ну, пачакайце трошкі! Ну народ не прымае гэта! А вы гэтым самым паказваеце, што вы адыходзіце ад хрысціянскіх каштоўнасцяў. Нам гэта чужое. Мы на гэта не пойдзем. І ні на якія рэвалюцыі мы таксама не пойдзем[6]. — У звароце да народа і парламента. 2013

  Аляксандр Лукашэнка

Выказванні пра Лукашэнку[правіць]

  •  

Прэзідэнт Лукашэнка насаджае таталітарныя антыдэмакратычныя метады. Ён вядзе справу да падаўлення адной часткі беларускага народа іншай часткай беларускага народа[7].

Рыгор Яўлінскі, тэлеканал НТВ, 1997 год

Крыніцы і заўвагі[правіць]

Спасылкі[правіць]