Марцін Німёльлер

З пляцоўкі Wikiquote.
Перайсці да: рух, знайсці
У Нямеччыне яны сьпярша прыйшлі па камуністаў, І я не заступіўся, бо ня быў камуністам...
Калі яны арыштавалі сацыял-дэмакратаў,
Я працягваў маўчаць;
Я ня быў сацыял-дэмакратам.
...пасьля яны прыйшлі па жыдоў, і я змоўчаў, бо ня быў жыдом...
Калі яны прыйшлі па мяне, не засталося нікога, каб заступіцца.

Фрыдрых Густаў Эміль Марцін Німёльлер (14 студзеня 18926 сакавіка 1984) — пратэстанцкі пастар і грамадзкі дзяяч.

Цытаты[правіць]

Мы павінны адкрыта заявіць, што ня можам быць невінаватымі ў нацысцкіх забойствах, вынішчэньні нямецкіх камуністаў, палякаў, жыдоў і людзей у акупаваных Нямеччынай краінах.
Файл:Crucified swastika.svg
Гэтая віна ляжыць цяжкім грузам на нямецкім народзе і нямецкім імені, нават на хрысьціянскім сьвеце. Бо гэтыя рэчы адбыліся ў нашым сьвеце і ў нашае імя.
Я вярнуўся дахаты пасьля васьмі гадоў зьняволеньня абсалютна іншым чалавекам.
Для палітыкаў праўда і хлусьня ня маюць значэньня. Таму я ніколі ня змог бы стаць палітыкам — ані нават царкоўным палітыкам.
Я распачаў сваю палітычную дзейнасьць ультракансэрватарам. Я хацеў, каб кайзэр вярнуўся; цяпер я рэвалюцыянэр. Гэта насамрэч так. Каб я дажыў да ста гадоў, я павінен быў быць анархістам, бо анархіст хоча дзейнічаць без аніякага ўраду ўвогуле.
Цяпер я ўпэўнены, што рэфармацыя царквы пачнецца з усходу.


Вонкавыя спасылкі[правіць]