Перайсці да зместу

Мёртвым не баліць

З пляцоўкі Wikiquote

Мёртвым не баліць — аповесць Васіля Быкава, апублікаваная ў 1965 годзе.

Цытаты

[правіць]
  •  

Між людзей заўжды весялей — не дакучаюць думкі.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 126.
  •  

Чамусьці ў адносінах між мужчынамі так прынята. Нібы выказаць свае пачуцці — слабасць.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 139.
  •  

...Дужа нялёгка гэта — мірыцца службе з каханнем.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 38.
  •  

Усё, аказваецца, можна перажыць, калі ў цябе ёсць сябар, з якім многае дзеліцца напалам. Тады ўсе турботы і скруха меншаюць роўна ўдвая, а радасць — дзіўная справа! — удвая павялічваецца. І які б ён ні быў, твой сябар, калі ў цябе няма лепшага, ён робіцца другою часткай цябе самога, і ты ўжо не можаш уявіць сябе асобна ад яго.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 86.
  •  

Бывае, што нахабства паралізуе.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 189.
  •  

...Дабрата — таксама зброя.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 190.
  •  

Найгорш у жыцці няпэўнасць: яна адбірае волю да дзеяння.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 191.
  •  

Кнігі ноччу, як разумныя людзі ў жыцці. Кожная ў сабе... У кожнай канцэнтрацыя розуму, эмоцый, сведчанне эпох і вопыту. І ні ў адной — таго, што баліць у мяне.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 200.

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі