Сотнікаў
Выгляд
Сотнікаў (твор таксама вядомы пад назвай Ліквідацыя) — аповесць Васіля Быкава, апублікаваная ў 1970 годзе.
Цытаты
[правіць]Вінаваты той, хто нешта робіць для выгады сабе ці па сваёй злой волі для іншых... |
- — Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 189.
...Каму невядома, што ў той гульні, якая завецца жыццём, куды з большым выйгрышам аказваецца той, хто ўмее хітраваць, хто дбае пра свой лёс, а не пра свой не заўсёды здаровы гонар. |
- — Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 189.
...Кволая надзея — сястра роспачы. |
- — Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 190.
