Перайсці да зместу

Трэцяя ракета

З пляцоўкі Wikiquote

Трэцяя ракета — аповесць Васіля Быкава, апублікаваная ў 1962 годзе.

Цытаты

[правіць]
  •  

Напэўна, кожны чалавек — ад прыроды чалавек. Жыццё робіць з яго генія або злыдня.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 20.
  •  

...Пакуты робяць чалавека чалавекам. Чалавек без пакут — трава.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 20.
  •  

Калі жыццё ў маленстве ператрэ добра — будзе чалавек. Залашчыць — прапаў чалавек.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 37.
  •  

Ніхто чалавека не тыраніць больш, чым ён сам сябе.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 5—6 (137—138). — С. 37.
  •  

Жанчына таксама выбірае. І куды больш старанна, чым гэта робіць мужчына.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 38.
  •  

...Шмат нашых уяўных бед ад таго, што мы не верым жанчыне. Мала паважаем яе. А ў ёй жа святасць мацярынства і мудрасць вякоў. Яна антаганіст злачынства, бо яна маці.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 47.
  •  

Важна душа ў чалавеку: каб ён быў сумленны, адданы, таварыскі, праўдзівы. Гэта ж найпершае ў чалавеку. Сіла ад прыроды дадзена, яе не зменіш. Збаяцца чалавек можа і насуперак сабе, а ашукаць каго дзеля карысці сабе — не. Калі ён чысты душой — ніколі не ашукае.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 190.
  •  

Ідэі дорага каштуюць, калі іх навязвае кучка.

Быкаў Васіль. Залацінкі мудрасці: Крылатыя выразы (падабраў А. Солахаў) // Роднае слова. — 1999. — № 12 (144). — С. 200.

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі