BeOS

BeOS — аперацыйная сістэма, створаная ў 1990-х у Каліфорніі кампаніяй Be, Inc. Выгадна адрознівалася ад іншых папулярных у той час сістэм шматпаточнасцю, мікраядравасцю, падтрымкай шматпрацэсарных архітэктур, 64-бітнай журналяванай файлавай сістэмай, вельмі зручным і простым карыстальніцкім інтэрфейсам пры вельмі ўмераных патрабаваннях да апаратнага забеспячэння.
Цытаты
[правіць]BeOS была вельмі добрай, заўважце. Пазіцыянуючыся як мультымедыйная платформа, BeOS выгадна адрознівалася сіметрычнай шматпрацэсарнасцю, паўсюднай шматпаточнасцю, выцясняльнай шматзадачнасцю і сваёй 64-бітнай журналяванай файлавай сістэмай, вядомай як BFS. Усё было распрацавана на прынцыпах яснага і лаканічнага дызайну. | |
BeOS was pretty good, mind you. Positioned as a multimedia platform, BeOS benefited from symmetric multiprocessing, pervasive multithreading, preemptive multitasking and BFS, a custom 64-bit journaling file system known as BFS. It too was developed on the principles of clarity and an uncluttered design. | |
| — 9to5mac[1] |
Калі б аперацыйныя сістэмы ацэньвалі выключна па інжынерных паказчыках, BeOS запомнілася б як адна з найвялікшых настольных АС, калі-небудзь створаных. | |
If operating systems were judged purely on engineering, BeOS would be remembered as one of the greatest desktop OSs ever built. | |
| — dev.to[2] |
Ідэальнай АС для мяне была б тая, у якой добра прадуманы графічны інтэрфейс, які можна лёгка наладзіць і выкарыстоўваць, але пры гэтым каб былі вокны тэрмінала, дзе я змог бы вярнуцца да інтэрфейсу каманднага радка і запускаць ПЗ GNU, калі трэба. Некалькі гадоў таму Be Inc. вынайшла менавіта такую АС. Яна называецца BeOS. | |
The ideal OS for me would be one that had a well-designed GUI that was easy to set up and use, but that included terminal windows where I could revert to the command line interface, and run GNU software, when it made sense. A few years ago, Be Inc. invented exactly that OS. It is called the BeOS. | |
| — Neal Stephenson[3] |
Дзякуй Богу, што [купля BeOS Apple] не здарылася, таму што я ненавідзеў кіраўніцтва Apple. Я не магу ўявіць сябе там. | |
Thank God that [Apple buying BeOS] didn’t happen, because I hated Apple's management. I couldn’t picture myself in there. | |
| — Жан-Луі Гасэ[1][4] |
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Gassée: Thank God Apple chose Steve Jobs’s NeXT over my BeOS
- ↑ BeOS: The Operating System That Lost to Politics, Not Technology
- ↑ Neal Stephenson. In the Beginning was the Command Line. — 1999. — ISBN 978-0380815937.
- ↑ 11.9.11 Steve Jobs Legacy