Перайсці да зместу

Удзельнік:InternetArchiveBot

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З пляцоўкі Wikiquote



Пра бота

InternetArchiveBot
2019 Coolest Tool Award Winner
in the category
Impact

InternetArchiveBot — магутны бот, распрацаваны для барацьбы са знікненнем непрацоўных знешніх спасылак шляхам іх выяўлення і выпраўлення. InternetArchiveBot таксама робіць іншыя паляпшэнні спасылак, у тым ліку запаўненне некаторых шаблонаў крыніц і пры магчымасці даданне спасылак на рэсурсы. InternetArchiveBot адсочвае кожную вікі-старонку Вікімедыя на прадмет новых выходных спасылак і актыўна выпраўляе больш за 400 вікі-сайтаў Вікімедыя. Гэты бот працуе як служба Архіва Інтэрнэту ў партнёрстве з супольнасцю Вікімедыя.

Праца бота[ edit ]

Запуск і спыненне бота

  • Няма неабходнасці ў блакаванні бота для таго, каб яго спыніць.
  • Націсніце «Праглядзець запушчаныя старонкі» ніжэй. Пераканайцеся, што ў выпадальным меню ўверсе выбрана адпаведная вікі.
  • Калі на старонцы напісана: «Гэтая вікі: Уключана»
    • Каб адключыць бота, напішыце прычыну, чаму яго трэба адключыць, тады націсніце «Адключыць».
    • Пакіньце паведамленне на старонцы размоў бота з тлумачэннем, чаму вы адключылі бота. Апішыце ўнесеныя няслушныя змены.
  • Калі на старонцы напісана: «Гэтая вікі: Адключана»
    • Каб уключыць бота, напішыце прычыну, чаму яго трэба ўключыць, тады націсніце «Уключыць».
    • Спачатку пераканайцеся, што запуск бота атрымаў у вашай вікі кансэнсус. Прачытайце правілы выкарыстання ботаў вашай вікі.
    • Калі бот быў адключаны з-за памылак, такіх як унясенне няправільных змен, у першую чаргу пераканайцеся, што гэтыя памылкі былі выпраўленыя.
  • Калі бот заблакаваны, калі ласка, неадкладна напішыце паведамленне на яго старонцы размоў.
  • Нават калі бот не запушчаны ў дадзенай вікі, Архіў інтэрнэту, які існуе з 2013 года, стварае архівы амаль для кожнай новай знешняй спасылкі, якая дадаецца ў кожны вікі-сайт Вікімедыя. Калі бот заблакаваны ці адключаны ў вікі, гэта не спыняе гэтую працу.

Праглядзець запушчаныя старонкі

Наладжванне бота

Паводзіны бота можна змяняць пад патрэбы розных вікі. Гэта робіцца абнаўленнем значэнняў на старонцы наладаў інтэрфейсу. Каб трапіць на старонку наладаў, націсніце спасылку ніжэй. Пераканайцеся, што ў выпадальным меню ўверсе выбраная адпаведная вікі. Настройкі для дадзенай вікі могуць рэдагаваць толькі яе адміністратары.

Праглядзець старонку наладаў

Выкарыстанне бота[ edit ]

Запыт для канкрэтных артыкулаў

Вы можаце выкарыстоўваць інтэрфейс «Аналіз старонкі» для выпраўлення мёртвых спасылак або дадання архіўных спасылак да ўсіх спасылак на пэўнай старонцы. Змены, унесеныя з дапамогай гэтага інструмента, будуць прыпісаны вам. Пераканайцеся, што ў адкрытым меню ўверсе абрана правільная вікі-старонка.

Вы таксама можаце паставіць бота ў чаргу для запуску на некалькіх старонках. Гэтыя артыкулы будуць дададзеныя ў чаргу змяненняў, якія трэба ўнесці ў InternetArchiveBot.

Дапамога з перакладам

Гэты інструмент абапіраецца на дапамогу супольнасці ў перакладзе на іншыя мовы. Ваша дапамога ў перакладзе вельмі каштоўная. Інтэрфейс перакладу можна знайсці тут.

Кантакты

Старонка размоў бота Тэлеграм IRC (irc.libera.chat #iabot)

Стваральнікі

Зыходны код

 GitHub