Ігнат Дамейка: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Wikiquote
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Brubaker610 (размовы | уклад)
др картка заўсёды ставіцца спачатку
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Brubaker610 (размовы | уклад)
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 5: Радок 5:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Вікіпедыя}}[https://www.svaboda.org/a/28649100.html Думкі Дамейкі]
{{Вікіпедыя}}
*[https://www.svaboda.org/a/28649100.html Думкі Дамейкі]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Аўтары-Д]]
[[Катэгорыя:Аўтары-Д]]

Версія ад 15:47, 5 красавіка 2020

Ігнат Іпалітавіч Дамейка
Нараджэнне
31 ліпеня 1802
Маёнтак Мядзьведка, Вялікая Мядзьвядка
Смерць
23 студзеня 1889 (86 гадоў)
Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі
Род дзейнасці
географ, выкладнік унівэрсытэту, мінэроляг, рэктар, геоляг, горны інжынер, мэтэароляг

Ігна́т Даме́йка — філямат, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў, беларускі, польскі й чылійскі навуковец-дасьледнік, геоляг, мінэроляг, рэктар Чылійскага ўнівэрсытэту, Нацыянальны герой Чылі.

Думкі

  •  

Рукі маці дрыжэлі, калі іх цалаваў, а яе сьлёзына маім ілбе адчуваю й дагэтуль; на тое ж яна мяне выхавала, каб яе назаўсёды пакінуў. — Пра разьвітаньне з роднымі.

  •  

Цяжка стрымаць абурэньне белымі. Уся мэханічная праца, якая не патрабуе думкі ці разьліку падае на плечы чарнаскурых, калі белы дэспат адпачывае й лайдачыць. — Пра гандаль рабамі ў Бразыліі.

  •  

Мясцовыя жыхары часта абыходзяцца зь індзейцамі па-барбарску. Аднойчы, бяз дай прычыны, жыхары Рыю-Саладзільлю напалі на іх, выразалі дарослых, а дзяцей узялі ў няволю. — Пра зьнішчэньне індзейцаў Бразыліі.

  •  

Пагода, здаецца, тут пануе вечна. Дождж бывае хіба двойчы ці тройчы на год, і тое ўзімку. Вецер пастаянны й спакойны. — Пра краявіды Чылі.

  •  

Гэта шырокая пяшчаная раўніна, на якой велічна ўзвышаюцца счарнелыя гранітныя горы. Дарога пралягае па раўніне, засыпанай пылам так, як у нас зімовыя дарогі сьнегам. — Пра пустэльню Атакама.

  •  

Я бачыў гарняка, які пераносіў 300 фунтаў цяжару ды падымаў абрывістымі сьцежкамі й сходамі. Замест лесьвіцаў тут кладуць бярвёны, у якія й паловы ступака ня зьмесьціш. Калі гарняк пакалечыцца, таварышы жартуюць зь яго, а калі памрэ, то яго закопваюць на суседніх могілках. — Пра гарнякоў на срэбных капяльнях у Чаньнярсыльлё.

  •  

Ня нова наракаць на лёс людзей, якія працуюць пад зямлёй, каб задаволіць пыху гультаёў. Такое паўсядзённае жыцьцё народу, які пры найліберальнейшай з рэспублік карыстаецца тым жа, што й насельнікі царскай катаргі ў Нерчынску. — Пра шахтароў у Чылі.

  •  

Тут, на беразе, узьвесяліла драўляная хатка, падобная да нашай. Яе дах счарнеў, дым валіў з вакенца, дзьверы былі падаткнутыя калом, дворык агароджаны плотам, вароты рыпелі, на прызьбе сядзелі малыя дзеці, побач зь імі сядзеў кот і драмаў чорн кудлаты пёс. — Пра чылійскую вёску на рацэ Ляракетэ.

  •  

Асабліва цешыў від гаёў, які пераносіў мяне ў родныя мясьціны. Думаючы пра дом, я ўяўляў, што бачу тыя ж дрэвы, хмызы й зарасьнікі, якія растуць на роднай зямлі. Толькі ўглядаючыся больш старанна й спакойна, я не выяўляў сярод іх нічога знаёмага. — Пра даліну Крампанга.

  •  

Натуральна, перарадзіцца я ніколі не змагу і спадзяюся на Бога, што я — ці ў Кардыльерах або ў Панар (Вільня) — усё роўна памру літвінам… — У лісьце да Адама Міцкевіча.

Спасылкі

Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі