Максім Багдановіч: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Wikiquote
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі

Радок 19: Радок 19:
{{Q|Цытата=Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах,
Ўспомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць:
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
{{Q|Цытата=Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах,
Ўспомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць:
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
{{крыніца|верш ''[[s:Пагоня|Пагоня]]'', 1913}}
{{крыніца|верш ''[[s:Пагоня|Пагоня]]'', 1913}}
{{Q|Цытата=Дзесь у хмарах жывуць павукі,Што снуюць павучыну дажджа (…)Чуеш! Во шорах ног павукоў,Аплятаючых сьцены і дах.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
{{Q|Цытата=Дзесь у хмарах жывуць павукі,
Што снуюць павучыну дажджа (…)
Чуеш! Во шорах ног павукоў,
Аплятаючых сьцены і дах.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
{{крыніца|верш ''[[s:Дзесь у хмарах жывуць павукі…|Дзесь у хмарах жывуць павукі…]]'', 1911}}
{{крыніца|верш ''[[s:Дзесь у хмарах жывуць павукі…|Дзесь у хмарах жывуць павукі…]]'', 1911}}
{{Q|Цытата=Краю мой родны! Як выкляты Богам —
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты… Над збожэм убогім
Вецер гуляе на волі.

Поруч раскідалісь родные вёскі.
Жалям сцікаюцца грудзі! —
Бедные хаткі, таполі, бярозкі,
Ўсюды панурые людзі…|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
{{Q|Цытата=Краю мой родны! Як выкляты Богам —
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты… Над збожэм убогім
Вецер гуляе на волі.

Поруч раскідалісь родные вёскі.
Жалям сцікаюцца грудзі! —
Бедные хаткі, таполі, бярозкі,
Ўсюды панурые людзі…|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}

Актуальная версія на 15:17, 13 чэрвеня 2020

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч
Максім Багдановіч.
Нараджэнне
1891
Смерць
1917
Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
паэт

Максім Багдановіч (1891—1917) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, класік беларускае літаратуры.

Цытаты[правіць]

Так цёпла цэлы дзень было,
Што дзед – i той сцягнуўся з печы,
Ля рэчкі сеў, дзе больш пякло,
I грэў пад старай світкай плечы.

верш Дзед, 1913

Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы…
Ноч цемнатою навокала ўсё пакрывала,
Ясныя зоркі блішчалі, і месяц ўжо выплыў,
Неба, і лес, і палі серабром аблівая.

верш Ноч, 1908

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах,
Ўспомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць:
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

верш Пагоня, 1913

Дзесь у хмарах жывуць павукі,
Што снуюць павучыну дажджа (…)
Чуеш! Во шорах ног павукоў,
Аплятаючых сьцены і дах.

верш Дзесь у хмарах жывуць павукі…, 1911

Краю мой родны! Як выкляты Богам —
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты… Над збожэм убогім
Вецер гуляе на волі.

Поруч раскідалісь родные вёскі.
Жалям сцікаюцца грудзі! —
Бедные хаткі, таполі, бярозкі,
Ўсюды панурые людзі…

верш Краю мой родны! Як выкляты Вогам…, 1913

Мая душа, як ястраб дзікі,
Што рвецца ў неба на прастор,
Вартуе вольных птушак крыкі,
–Мая душа як ястраб дзікі.

верш Мая душа, 1910

Народ, Беларускі Народ!
Ты – цёмны, сляпы, быццам крот.
Табою ўсягды пагарджалі,
Цябе не пушчалі з ярма
I душу тваю абакралі, —
У ёй нават мовы няма.

верш Народ, Беларускі Народ!, 1913

Я не самотны, я кнігу маю…

верш Ў краіне светлай, дзе я уміраю, 1917

не нудзіся!
Прыйдзе вясна!
Гукне: „Прачніся, зямля! прабудзіся
З цяжкага сна!”
Сонца прагляне, зазелянее
Траўка ў лугу,
Гукне вясна і, як ветрам, развее
Гора-нуду!

верш Прыйдзе вясна, 1908

Сосны, елі, хвоя, хвошчы,
Цёмны мох.
Чую я – лясун касматы
Тут залёг.

верш Лясун, 1909

«Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужыне
Аб беднай, далёкай сваёй старане».

верш На чужыне, 1905

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, —
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Біце ў сэрцы іх — біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць…

Маці родная, Маці-Краіна!
Не усцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. — "Пагоня"

1916 год

Спасылкі[правіць]

Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі