Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Wikiquote
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др зноскі
др r2.7.2) (робат дадаў: de:Aljaksandr Lukaschenka
Радок 97: Радок 97:
[[az:Aleksandr Lukaşenko]]
[[az:Aleksandr Lukaşenko]]
[[bg:Александър Лукашенко]]
[[bg:Александър Лукашенко]]
[[de:Aljaksandr Lukaschenka]]
[[en:Alexander Lukashenko]]
[[en:Alexander Lukashenko]]
[[it:Aleksandr Lukašenko]]
[[it:Aleksandr Lukašenko]]

Версія ад 10:22, 1 красавіка 2012

Аляксандр Лукашэнка

Алякса́ндр Рыго́равіч Лукашэ́нка (нарадзіўся 31 жніўня 1954 г., г.п. Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласць, БССР), дзейсны прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (з 1994), галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. Старшыня Вышэйшага савета Саюза Беларусі і Расіі (1997). Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі (1997).

Выказванні Аляксандра Лукашэнкі

  1. А калі і прадстаўлена, то прэзідэнт — ідыёт і дзеці ў яго ненармальныя, жулікі і прайдзісветы. Нават дашлі да гэтага пяцігадовага маляняці (малодшы сын А. Лукашэнкі Мікалай), пакрамсалі ўздоўж і ўпоперак. Што гэта за такое стаўленне да часткі дзяржавы?
  2. Апошнія валасы ўсталі ў мяне дыбкі, калі я даведаўся пра становішча спраў у эканоміцы.
  3. Беларускі народ будзе жыць дрэнна, але нядоўга.
  4. Вы мне тут на хваробу не жальцеся! У нас ва ўрадзе хворых шмат.
  5. Вы прасілі дождж — я даў вам дождж!
  6. Вядома, задраўшы порткі, вы не бегалі за камсамолам, як ён (Ясенін) пісаў. А мы вось бегалі. І не толькі за камсамолам.
  7. Гадоў 3 ці 5 таму я выйшаў са сваёй рэзідэнцыі ў Менску нечакана для сваёй аховы і пайшоў у бок цырка. Выгаварыў службе аховы. Голас такі характэрны: адразу людзі на прыпынку павярнуліся і пазналі. Не паспеў дайсці да цырка — ужо за мной цэлая дэманстрацыя. Людзі здзіўлены — ніхто ж дэманстрацыі не абвяшчаў. Парвалі гарнітур. Пасля гэтага больш пешшу не хаджу. У Беларусі людзі цывілізаваныя, парвалі гарнітур, але не знялі.
  8. Гуманітарная дапамога — гэта бясплатна, гэта для народа, у тым ліку, для навукоўцаў, для службоўцаў.
  9. Дагэтуль крычаць: «палітвязьні, вызваліце!» Хоць, нібыта, ужо ўсіх вызвалілі, акрамя двох, якія ў авангардзе йшлі. Вызвалім і тэх, напэўна. Няма чаго дзяржаўныя грошы марнатравіць у турме, праядаць хлеб.
  10. Даруйце за нясціпласць, але Ельцын са мной на корце не спраўляецца. Каржакоў не спраўляецца. Лужкоў прайграў тры разы. У апошні раз з Лужковым мы гулялі на 5 тысяч тон сметанковага масла.
  11. Дзеля захавання спакою ў краіне я гатовы ахвяраваць уласным розумам.
  12. Жыццёвы ўзровень, які сёння ў беларускага народа, па розных чынніках ніжэй калена, яшчэ ніжэй быць не можа.
  13. І, вы ведаеце, я вам скажу адкрыта, калі б у мяне журналіст ці палітык падобнай выявай пачаў крычаць, я б яму вырваў язык з рота.
  14. І дай Бог зладзіць з роднай Беларуссю. Пагдзіцеся, што досыць гэтага кавалка, каб яго праглынуць. Дай Бог за пяць гадоў хоць неяк пражаваць.
  15. Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад? Страшна было зайсці, свінушнік быў. Гэта галоўным чынам габрэйскі быў горад, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі, я вось быў… Я ні ў якім разе не жадаю іх пакрыўдзіць, але яны не вельмі клапоцяцца, каб падстрыжана трава была, як у Маскве, у расейцаў, беларусаў.
  16. Калі вы паспрабуеце нас растварыць у Расеі, зладзіць, так бы мовіць, аншлюс, то вы атрымаеце такую партызанскую вайну, у параўнаньні з якой Чачэнія вам падасца дзіцячым ранішнікам (з нагоды магчымага далучэньня Беларусі да Расеі).
  17. Калі ня маеце грошай на рэстаран, пагаварыце з дзяўчынай у студэнцкім інтэрнаце. Набудзьце кефір і булачку.
  18. Каля кармушкі, імя якой улада, усе рохкаюць аднолькава: і чырвоныя, і белыя.
  19. Крый Божа яны паспрабуюць штосьці тут, у краіне, здзейсніць (каляровую рэвалюцыю). Адкруцім галаву неадкладна, як качаняці.
  20. Людзі, якія размаўляюць па-беларуску, не могуць нічога рабіць, акрамя як размаўляць на ёй, таму што па-беларуску нельга выказаць нічога вялікага. Беларуская мова — бедная мова. У свеце існуе толькі дзве вялікія мовы — руская і ангельская.
  21. Маўчы і нікому не кажы, а то зноўку крызіс выклічаш (Пракаповічу).
  22. Мы гэту праблему вырашылі ў вузкім коле абмежаваных людзей.
  23. Мы ім акажам гуманітарную дапамогу (паўза) зброяй.
  24. Мы нікому не збіраемся пояса вернасці вешаць на адпаведныя часткі цела.
  25. Мы, як у 1941 годзе, знаходзімся ў варожым коле. Ворагі заселі ў кіраўніцтве суседняй дзяржавы, з якім мы нядаўна падпісалі дамову пра супольнасць.
  26. Надо ещё раз встрахнуть народ и павярнуць лицом к сябе (з беларускім акцэнтам).
  27. Нам не трэба там: аўтаматызаваная сістэма фальсіфікацыі выбараў. Не трэба. Мы створым дзяржаўную.
  28. На мяне, так бы мовіць, абвалілася філасофская думка! Я проста абавязаны цяпер быць у цэнтры!
  29. Народ беларускі рызыкнуў і абраў мяне Прэзідэнтам. Гэта бывае надзвычай рэдка ў гісторыі і больш, магчыма, не будзе.
  30. Наша дыктатура нікому не замінае жыць і развівацца.
  31. Не можа Лукашэнка выкрасці. Зразумейце вы — хаваць няма куды.
  32. Ну, дыктатар дык дыктатар. У гэтым таксама ёсць пэўны выйгрыш. Гэта апошні! Вы ўяўляеце? Апошні! Вось не прыехалі б вы сюды, дзе б вы яго яшчэ ў сваім жыцці сустрэлі і пагаварылі.
  33. Паверце, што сёння на маскоўскіх каналах сядзіць звычайнае жуллё, 100-адсоткавае жуллё.
  34. Пад печкай — барсукі. Ласі на фэрмах. Кабылы Пржавальскага. Таксама цікава. Аднак трэба грошы.
  35. Пакуль ідзе шантаж, але калі яны і далей будуць яго прытрымлівацца, то мы ў зямлянкі пойдзем, але на шантаж не паддамося.
  36. Подкупу ў маёй палітыцы не будзе ніколі, толькі прынцыповыя і сумленныя адносіны: ты даеш дзяржаве — мы падтрымліваем цябе. Хто не згодзен — да сустрэчы!
  37. Рыдлёўку ў рукі — капай, не капаеш — значыць, сёння галодным застаешся.
  38. Сёння на ферму не зойдзеш. Даярка не пусціць. Гэта яе гаспадарка. Яна там атрымлівае 700—800 даляраў.
  39. Скарына быў не толькі беларус, ён жыў і ў Піцеры. І дзеяў там. Гэта наш Скарына. Расейцы з гонарам пра яго кажуць… (заўв.: Скарына памёр яшчэ за 150 гадоў да таго, як толькі заклалі будучы Піцер)
  40. Справа не ў тым, абярэце вы мяне ці няма, — дзе вы дзенецеся, абярэце, і, калі вас задавальняе, то я буду працаваць.
  41. Страцім настаўніка — капец, будзем хадзіць п’яныя і дурныя.
  42. Таму, калі вам кажуць «ведаеце, тут сфальсіфікавалі выбары», і гэтак далей, і гэтак далей — не верце гэтаму! Так, мы… мы апошнія выбары сфальсіфікавалі, я ўжо заходнікам гэта казаў. За прэзідэнта Лукашэнка прагаласавала… прагаласавала 93,5%. 93,5. Але, кажуць, гэта не еўрапейскі паказчык… мы зрабілі 83… 6? Гэта праўда было. І калі цяпер пачаць пералічваць бюлетэні, я не ведаю, што з імі рабіць наогул… Гэта еўрапейцы да выбараў нам кажуць «ну, калі будуць прыкладна еўрапейскія паказчыкі… на выбарах, то мы вашы выбары прызнаём». Мы імкнуліся зрабіць еўрапейскія… але, таксама, бачыце, не атрымалася. Паабяцалі, што калі еўрапейскія, тое ўсё будзе звычайна. Зрабілі еўрапейскія — ненармальна…
  43. Толькі ўзяліся за яйкі, як адразу малака знікае!
  44. Трэба ісьці ў іншыя месцы, дзе нас ня ведаюць, дзе нас чакаюць, і гандляваць — дзесяцьцю трактарамі, адным камбайнам, хоць нават па чайнай лыжцы цукар вазіць[1].
  45. У вечаровы час, калі ўвесь народ у аўтамабілях едзе, слухае, павінен транслявацца менавіта наш прадукт, нашых людзей. Пугачову мы чуем з кожнага праса. Я не кажу, што яе там не павінна быць, але 25% цалкам досыць!
  46. У гэтым годзе нам трэба скокнуць вышэй за галаву, і без «мазгоў» — без навукоўцаў, таленавітых людзей.
  47. У дзяцінстве я рос сярод жывёл і раслін.
  48. У Клінтана была адна сітуацыя. І ён прыняў рашэнне. У нас — іншая сітуацыя. Я ведаю, што ангельская каралева — не 6 і не 8 гадоў ва ўладзе. (заўв.: адказ на рэпліку журналіста Financial Times у працяг гутаркі пра час сыходу ў адстаўку «Нават Біл Клінтан сышоў са свайго паста пасля двух тэрмінаў кіравання, а Вы хутка будзеце знаходзіцца ва ўлады нават у два разы больш, чым у свой час ён, прабыўшы 8 гадоў ва ўладзе».)
  49. У мяне рукі чыстыя, і на іх няма ніякіх наручнікаў.
  50. У мяне таксама бацька загінуў падчас Другой сусветнай вайны (заўв.: Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 г.).
  51. У нас адзін, паўтара, максімум два дзіцяці ў сям’і. Трэба дамагчыся таго, каб кожная сям’я мела прынамсі траіх дзяцей, тады будзе вызначаны прырост
  52. Унікальнасць сітуацыі ў Беларусі складаецца ў тым, што я нікому нічога не абавязаны.
  53. Хто п’е кожны дзень — за мяне не галасуйце, я з такімі сябраваць не буду.
  54. Хто п’е, у таго звычайных дзяцей не будзе. З гэтым злом мы будзем ваяваць, як з самым страшным злом. А тое атрымліваецца — напіўся, выпадкова нарадзіў, а ты, Лукашэнка, гадуй гэтае дзіця. І такіх дзяцей у нас у краіне 35 тысяч…
  55. Час прыняць меры і накласці вета на табу!
  56. Чыста руская мова вельмі адрозніваецца ад тае, на якой мы размаўляем. Хтосьці, ведаеце, здзекуецца: вось там «трасянка». Але гэта мы стварылі гэту мову. На базе рускай мовы.
  57. Што гэта за гутаркі ў педагогаў, калі яны кажуць з аднаго боку пра паскоранае развіццё, акселерацыю, а з іншай трымаюць за партай 17-18-летніх маладых людзей? Можа, я ўвыдатняю, але гэтым 18-19-летнім дзяўчынам ужо час нараджаць, што яны і робяць у вас у школах?
  58. Я абяцаю, што да Новага года ў кожнага беларуса на стале будуць звычайныя чалавечыя яйкі.
  59. Я асабіста фармаваў алімпійскую зборную ў Японію ў Нагана. І кожны трэнер, і спартовец, які не апраўдаў ускладзеных на іх надзей, адкажуць па ўсёй строгасці!
  60. Я атэіст, але я праваслаўны атэіст!
  61. Я буду легітымным яшчэ доўга. Я яшчэ не ўсё зрабіў, з-за гэтага ўладу страчу не хутка.
  62. Я ведаю рух цела кожнага нашага спартоўца! Мяне дагэтуль трасе, калі нашага хлопца знялі за 2 км да фінішу ў марафонскай хадзе! Гэта зрабіў расійскі суддзя… Гэта прадмет адмысловай гутаркі, у тым ліку і з кіраўніцтвам Расіі
  63. Я вельмі люблю гуляць у футбол, у хакей, але часцей за ўсё гуляю адзін.
  64. Я вельмі люблю спорт — гэта лепшая мая якасць.
  65. Я вельмі хочу, каб Бог быў.
  66. Я всё время ператрахиваю весь парламент и знаю хто врот, а хто не врот (з беларускім акцэнтам).
  67. Я вырас на вершах Васіля Быкава. (заўв.: Васіль Быкаў вершаў не пісаў)
  68. Я зайшоў — аэробіка. Мне паказалі там, таму што я ні разу аэробікі не бачыў. Я адразу сказаў: «Гэткіх бы прыгажунь — на лыжы!»
  69. Я з ашуканцамі, у тым ліку і з Расіяй, акцыянавацца не буду.
  70. Я кніг не чытаю. Я іх праглядаю. Чаcу няма.
  71. Я — малады прэзідэнт. Мне — сорак, а яму (Барысу Ельцыну) — восемдзесят!
  72. Я на гэтай зямлі нарадзіўся, я тут і памру. Чаго б мне гэта ні каштавала.
  73. Я на каленях гатовы паўзці ў Расію.
  74. Я паводле адукацыі і паходжаньня — эканаміст.
  75. Я працаваў у вёсцы і жыў з мужыкамі.
  76. Я прэзідэнт дзяржавы, і гэта дзяржава будзе, пакуль я прэзідэнт.
  77. Я сам памятаю, прыехаў у горад, а яны мяне ўсе калгасьнікам, дзярэўняй называлі.
  78. Я сам пра сябе падумаў: дзякуй Богу, што ёсць прэзідэнт, які можа захаваць стабільнасць у грамадстве.
  79. Я сваімі рукамі памацаў баегалоўкі і ведаю, што ніхто іх здымаць не будзе.
  80. Я сваю дзяржаву за цывілізаваным светам не павяду.
  81. Я свой народ буду абараняць сам, калі трэба — са зброяй у руках, калі трэба — адзін!

Крыніцы і заўвагі

Спасылкі