Максім Багдановіч: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Wikiquote
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dabeon (размовы | уклад)
Electron (размовы | уклад)
+cat.
Радок 42: Радок 42:
[[Катэгорыя:Пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Паэты]]
[[Катэгорыя:Паэты]]
[[Катэгорыя:Беларусы‎]]


[[pl:Maksim Bahdanowicz]]
[[pl:Maksim Bahdanowicz]]

Версія ад 09:03, 2 студзеня 2013

Максім Багдановіч (1891–1917) – беларускі паэт, празаік, публіцыст, дасьледчык, літаратуразнавец, перакладчык, клясык беларускае літаратуры.

Максім Багдановіч
  • Так цёпла цэлы дзень было,
    Што дзед – i той сцягнуўся з печы,
    Ля рэчкі сеў, дзе больш пякло,
    I грэў пад старай світкай плечы.
  • Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы...
    Ноч цемнатою навокала ўсё пакрывала,
    Ясныя зоркі блішчалі, і месяц ўжо выплыў,
    Неба, і лес, і палі серабром аблівая.
    • Крыніца: верш Ноч, 1908
  • Толькі ў сэрцы трывожным пачую
    За Краіну радзімую жах,
    Ўспомню Вострую Браму святую
    І ваякаў на грозных канях.

    Ў белай пене праносяцца коні,
    Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць:
    Старадаўняй Літоўскай Пагоні
    Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
  • Дзесь у хмарах жывуць павукі,
    Што снуюць павучыну дажджа (...)
    Чуеш! Во шорах ног павукоў,
    Аплятаючых сьцены і дах.
  • Краю мой родны! Як выкляты Вогам —
    Столькі ты зносіш нядолі.
    Хмары, балоты... Над збожэм убогім
    Вецер гуляе на волі.

    Поруч раскідалісь родные вёскі.
    Жалям сцікаюцца грудзі! —
    Бедные хаткі, таполі, бярозкі,
    Ўсюды панурые людзі...
  • Мая душа, як ястраб дзікі,
    Што рвецца ў неба на прастор,
    Вартуе вольных птушак крыкі,–
    Мая душа як ястраб дзікі.
  • Народ, Беларускі Народ!
    Ты – цёмны, сляпы, быццам крот.
    Табою ўсягды пагарджалі,
    Цябе не пушчалі з ярма
    I душу тваю абакралі, —
    У ёй нават мовы няма.
  • не нудзіся!
    Прыйдзе вясна!
    Гукне: „Прачніся, зямля! прабудзіся
    З цяжкага сна!”
    Сонца прагляне, зазелянее
    Траўка ў лугу,
    Гукне вясна і, як ветрам, развее
    Гора-нуду!
  • Сосны, елі, хвоя, хвошчы,
    Цёмны мох.
    Чую я – лясун касматы
    Тут залёг.
  • «Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужыне
    Аб беднай, далёкай сваёй старане».
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі