Павел Ясеніца: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Wikiquote
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Electron (размовы | уклад)
sm.
Electron (размовы | уклад)
+cat.
Радок 10: Радок 10:
[[Катэгорыя:Аўтары-Я]]
[[Катэгорыя:Аўтары-Я]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Палякі‎]]


[[pl:Paweł Jasienica]]
[[pl:Paweł Jasienica]]

Версія ад 10:24, 2 студзеня 2013

  • Гэтак званая палітычная і жыццёвая цвярозасць часам нагадвае слепату. Хворыя на яе людзі не заўважаюць відавочнага - таго менавіта, што гуманістыка мае велізарную моц. Яна можа здабываць вышыні, наогул недаступныя для дзяржаўных дзеячоў, генералаў і тэхнакратаў. Таго, хто стварае і раздае культурныя каштоўнасці, цэняць усе. Такому народу лягчэй прабачаюць, ахвотней дапамагаюць, цяжэй пагаджаюцца з ягонаю крыўдаю.
    Таталітарызм контррэфармацыі выкінуў палякаў з кола тых, хто ствараў і раздаваў гуманістычныя каштоўнасці, зрабіўшы гэткім чынам шкоду, якую нічым нельга кампенсаваць.
  • Падчас «патопу» пратэстанты дрэнна паводзіліся ў адносінах да дзяржавы, дзе ім жылося ўсё ж не найгоршым чынам. <...> Патлумачыць гэта можна не столькі памерам крыўды, колькі глыбінёю расчаравання. Іншаверства ў нас пераследавалася менш, чым ў іншых краінах, але знікала свабода, якой ня было нідзе. Рэч Паспалітая больш не забяспечвала поўную свабоду сумлення. Контррэфармацыя выкінула яе з эўрапейскага авангарду, і пра гэта нельга забывацца ані на хвіліну. У людзей забралі бясцэнны скарб, і ня можа быць апраўданнем, што пасля іх прыціскалі не так ужо і моцна. Мы ня стрымалі слова.
Павел Ясеніца "Польская анархія" / У перакл. Д. Жукоўскага.
  • Свядомасць і характар чалавека — адніміце гэтыя чыннікі, і гісторыі народаў стануцца незразумелымі.
Polska Jagiellonów, Warszawa 1983, s.428, паводле цытаты ў Paweł Jasienica