Альберт Эйнштэйн: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Wikiquote
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 20: Радок 20:
[[Катэгорыя:Навукоўцы]]
[[Катэгорыя:Навукоўцы]]
[[Катэгорыя:Немцы‎]]
[[Катэгорыя:Немцы‎]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі‎]]

Версія ад 11:58, 11 студзеня 2017

Альберт Эйнштэйн

Альберт Эйнштэйн (ням.: Albert Einstein; 14 сакавіка 1879 — 18 красавіка 1955) — нямецкі фізік-тэарэтык. Атрымаў ў 1921 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы "за заслугі ў тэарэтычнай фізіцы, і асабліва за адкрыццё закону фотаэлектрычнага эфекту".

Выказванні Альберта Эйнштэйна

  • Перад Богам усе аднолькава разумныя, дакладней — аднолькава глупыя.
  • Адукацыя ёсць тое, што застаецца пасля таго, калі забываецца ўсё тое, чаму нас вучылі.
  • Бясконцыя толькі Сусвет і глупства чалавечае. Але наконт першага ў мяне ёсць сумненні.
  • Спрыяльная магчымасць хаваецца сярод цяжкасцей і праблем.
  • Вартае толькі тое жыццё, якое пражыта дзеля іншых людзей.
  • Адзіны разумны спосаб навучаць людзей — гэта падаваць ім прыклад.
  • Да велічы ёсць толькі адзін шлях, і гэты шлях праходзіць праз пакуты.
  • Малыя веды — небяспечная рэч, зрэшты, як і вялікія.
  • Мы павінны ўвесь час яшчэ і яшчэ раз папярэджваць аб небяспецы, мы можам і павінны ўсімі сіламі дабівацца таго, каб народы свету і асабліва іх улады пранікліся свядомасцю за ўвесь жах катастрофы, якую яны, напэўна, выклічуць, калі не зменяць свайго стаўлення адзін да аднаго і свайго падыходу да задачы пабудовы будучыні.
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі