Вікіцытатнік:Форум/Шапка: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Wikiquote
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{subst:Wikiquote:Форум}}'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:04, 13 ліпеня 2017

Сардэчна запрашаем на форум Вікіцытат! Каб задаць пытанне на форуме, націсніце на спасылку Правіць зверху старонкі, напішыце ваша паведамленне і націсніце на кнопку Запісаць змены ўнізе злева. Усё проста!

Перакройваньне правапісу

Вітаю. Яшчэ раз на тэму суіснаваньня двух правапісаў. Паважаныя ўдзельнікі Artificial123, Чаховіч Уладзіслаў і Дзяніс Тутэйшы па-ранейшаму перакройваюць артыкулы тарашкевіцай на наркамаўскі лад. На мой погляд, гэта тупіковы шлях, таму што:

  1. Калі вяртаешся ў Вікіцытаты і бачыш свой перакройваны атыкул, то прападае ўсялякае жаданьне вяртацца сюды зноў. Такія дзеяньні рэдактараў ствараюць напружаную непрыемную атмасфэру тут. Але ж кожны ўдзельнік будзе пісаць тым правапісам, якім яму зручна. Ад гэтага нікуды ня дзецца.
  2. Перакройваньне артыкулаў адбірае час у вікірэдактараў. У якасьці прыкладу: ўдзельнік Дзяніс Тутэйшы перакроіў артыкул пра Буду. За час шчыраваньня над гэтым артыкулам можна было стварыць цэлы шэраг артыкулаў у Вікіцытатах. Выснова: перакройваньне правапісу ня толькі адпуджвае ўдзельнікаў, але і адбірае час і зьніжае эфектыўнасьць працы ва ўсіх Вікіпраектах. Бо рэдактары працуюць ня толькі ў Цытатах, але і ў Вікіпэдыі, Вікікрыніцах і г. д.

Карацей кажучы, я прапаноўваю кампрамісны выхад з сытуацыі: стварэньне шаблёну-шапкі з пазначэньнем, што на старонцы прадстаўленыя цытаты тарашкевіцай. І стварэньне старонкі з правіламі Вікіцытатаў, дзе будзе прапісана, што дапускаецца запаўненьне Цытатніка тарашкевіцай.

Калі ў спадарства ўзьнікне жаданьне адказаць, ня трэба выказваць сваё стаўленьне да правапісу, удзельнікаў і г. д. На павестцы дня стаіць пытаньне, ці згодны вы з кампрамісным выхадам. Дзякуй за ўвагу. —Yaraslau Zubrytski 22:20, 26 студзеня 2017 (UTC)[адказаць]

Адказаў Вам, Яраслаў, на Вашай старонцы размоў. Але паўтаруся тут.
1) Змешванне правапісаў у адным праекце шкоднае тым, што павялічвае (асабліва ў перспектыве) бязграматнасць у беларускамоўным асяроддзі, бо ў выніку людзі проста не ведаюць як правільна, і атрымліваецца месіва (як кажуць, ні сабе, ні людзям).
2) Як вынік, такое сумесна-адначасовае ўжыванне розных правапісаў - доўгачасовая крыніца канфліктаў правак.
Бо тады ў чалавека, які тут працуе, будзе два выйсці:
або змірыцца з арфаграфічным і граматычным бязладдзем (і, як вынік, далейшым заняпадам беларускай мовы, прынамсі, у пісьмовай форме),
або пачаць усё выпраўляць, каб было граматна напісана (і мазгі не выкручваліся ад таго, што адно і тое ж тут так напісана, а там знянацку іначай).
Згодна з агульнай практыкай вікіпраектаў, праекты з прэфіксам be адпавядаюць Беларускай Вікіпедыі акадэмічным правапісам. Таму Вікіцытаты па гэтым адрасе павінны пісацца акадэмічным правапісам.
Спадзяюся на Ваша разуменне, спадар Яраслаў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы)
Вітаю, спадар Дзяніс.
  1. Стварэньне асобнага Вікіцытатніка тарашкевіцкім правапісам — гэта канешне неэфектыўнае мерапрыемства, бо нават у наркамаўскіх Цытатах на гэты момант няма і дзвюх соцен цытатаў. У тарашкевіцкіх Цытатах будзе і таго меньш, бо згаданы правапіс зараз менш выкарыстоўваецца.
  2. Наколькі я зразумеў, вы раўнуеце паняцьце "тарашкевіцкі правапіс" і "далейшы заняпад беларускай мовы". Па-мойму, наяўнасьць двух правапісаў толькі разьвівае мову і выклікае дадатковую цікавасьць да яе. Хаця, вашая праўда, няшмат людзей разьбіраюцца ў нюансах адрозьненьня правапісаў.
Прапанова заключалася ў тым, каб не нэрваваць аматараў тарашкевіцы, якія запаўняюць цытатнік. Зрабіць гэта прапаноўвалася наступным шляхам:
  1. Стварэньне шаблёну-шапкі з пазначэньнем, што на старонцы прадастаўленыя цытаты тарашкевіцай. Тады чытач будзе ведаць, што тут цытаты тарашкевіцай, і будзе разьбірацца, чаму ў адных артыкулах ёсьць мяккія знакі, а ў іншых няма.
  2. Стварэньне старонкі з правіламі Вікіцытатаў, дзе будзе прапісана, што дапускаецца запаўненьне Цытатніка тарашкевіцай.
Yaraslau Zubrytski 19:02, 28 студзеня 2017 (UTC)[адказаць]
Супраць абедзвюх прапаноў спадара Яраслава. Гэта толькі будзе замінаць нармальнаму развіццю праекта. Вось уявіце, напісаў нехта артыкул на тарашкевіцы, паставіў такі вось шаблон.
А калі нехта іншы захоча дапоўніць яго цытатамі, запісанымі акадэмічным правапісам? Тады ў артыкуле атрымаецца цераспалосіца. Вынік - бязграматна напісаны артыкул (прычым адначасова ў абедзвюх нормах!).
Дык што тады? Не чапаць зусім гэты артыкул? У выніку, чалавек, які не валодае і не карыстаецца клясычным правапісам, не будзе мець права дапрацоўваць артыкул, у якім хоць слова па-клясычнаму напісана?! Ці як?
Такім чынам, прапановы спадара Яраслава, калі іх ажыццявіць, па сутнасці заблакіруюць дапрацоўку артыкулаў, пачатых тарашкевіцай, для людзей, якія не ўжываюць клясычны правапіс. У выніку, карысці праекту ніякай, адны праблемы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:00, 2 лютага 2017 (UTC)[адказаць]
Вось бачыце, мы ўжо крыху прыходзім да кансэнсусу. Значыць гэты шаблён-шапка ўвогуле не патрэбны: як каму зручна, так хай і дадае чалавек цытаты! —Yaraslau Zubrytski 01:23, 3 лютага 2017 (UTC)[адказаць]
Удакладню. Асноўны сэнс маіх тлумачэнняў у тым, што ў гэтым праекце ў артыкулах (і ў цытатах таксама) павінен выкарыстоўвацца адзін аднолькавы правапіс. У дадзеным выпадку гэта акадэмічны правапіс. Бо, як я тлумачыў раней, згодна з практыкай Вікіпраектаў, праекты з прэфіксам be адпавядаюць Беларускай Вікіпедыі акадэмічным правапісам.
Канкрэтныя прычыны шкоднасці сумяшчэння правапісаў я ўжо пералічыў з падрабязнымі тлумачэннямі.
Можна спадзявацца на Ваша разуменне, спадар Яраслаў? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:03, 2 лютага 2017 (UTC)[адказаць]
Каб было больш зразумела, прасоўваньне маёй ініцыятывы мае мэту прывабіць больш удзельнікаў і пашырыць колькасьць артыкулаў. Любыя абмежаваньні, на маю думку, не спрыяюць вышэй згаданаму. —Yaraslau Zubrytski 22:28, 4 лютага 2017 (UTC)[адказаць]

Мяркую, самі цытаты павінны быць тым правапісам, у якім яны існуюць (афіцыйным, тарашкевіцай ці, нават, лацінкай). Але арфаграфія інтэрфэйса, шаблонаў, звестак пра аўтараў не павінна быць рознай на адзінай прасторы беларускага Вікіцытатніка. Віт 10:17, 1 лютага 2017 (UTC)[адказаць]

Подпіс

Пасьля кнігі адразу ідзе надпіс "Дадаткова"

На гэтым праекце ёсьць значок з алоўкам для подпісу? —Yaraslau Zubrytski 22:20, 26 студзеня 2017 (UTC)[адказаць]

Відаць, нямашака. Віт 05:58, 3 лютага 2017 (UTC)[адказаць]

Архіў