Беларуская мова

З пляцоўкі Wikiquote

Белару́ская мо́ва — нацыянальная мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Польшчы, Украіне і Расіі. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.

Цытаты[правіць]

  •  

На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай <…> размаўляе каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і выдатна распрацавана.[1]З лекцый у парыжскім Калеж дэ Франс

  Адам Міцкевіч
  •  

Так, таму што ў ёй [беларускай мове] досыць лёгкасці і разам з тым сілы, яна перадае ў паэзіі мяккія і далікатныя пачуцці, у жывой размове мае лёгкія звароты, трапныя выразы. Адсутнічае ў ёй многа выразаў для перадачы таго, што не ўваходзіць у склад паняццяў і патрэб нашага народа. Але з прагрэсам самога ж народа і развіццём пісьмовай мовы здолее яна са сваіх каранёў выпрацаваць словы і выразы, якіх сёння няма. Кожная мова праходзіць эпоху дзяцінства.[2]У адказ на пытанне: «Ці можна гэту мову [беларускую] прыстасаваць да ўсіх вымаганняў думкі і стылю?»

  Уладзіслаў Сыракомля
  •  

Калі я праходжу па вуліцах Менску і чую беларускую мову, то слухаю яе, як музыку.

  Язэп Лёсік
  •  

Я магу гаварыць па-беларуску, хоць мой мозг працуе па-расейску ў сілу абставінаў. Практыкі няма, таму што нашую мову мэтанакіравана зьнішчалі з сярэдзіны 1990-х.[3]

  Надзея Астапчук, 2020 год

Гл. таксама[правіць]

Зноскі

  1. Міцкевіч А. [Пра Беларусь i беларускую мову] // Філаматы i філарэты: зб. / уклад. К. Цвіркі. Мінск, 1998.
  2. Сыракомля У. Добрыя весцi: паэзiя, проза, крытыка / уклад. i камент. У. Мархеля, К. Цвiркi; прадм. К. Цвiркi. Мінск, 1993.
  3. Чэмпіёнка сьвету па лёгкай атлетыцы: «Нашае палітычнае балота нарэшце пачало прачынацца» // TUT.BY

Спасылкі[правіць]

Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі