Перайсці да зместу

Андрэ Мары Ампер

З пляцоўкі Wikiquote
Андрэ Мары Ампер
Андрэ Мары Ампер
Андрэ Мары Ампер
Андрэ Мары Ампер у 1825 годзе.
Нараджэнне
1775
Смерць
1836
Грамадзянства
Францыя
Род дзейнасці
фізік

Андрэ́ Мары́ Ампе́р (1775 — 1836) — французскі фізік, матэматык, хімік, член Парыжскай АН (1814), замежны член Пецярбургскай АН (1830), адзін з заснавальнікаў электрадынамікі.

Выказванні Андрэ Ампера

[правіць]
  •  

— Ці ведаеш ты, як здабываюцца карані?
— Не, але затое я ўмею інтэграваць! — Бацькі запрасілі да Андрэ настаўніка матэматыкі, які ўжо пры першай сустрэчы зразумеў, з якім незвычайным вучнем мае справу.

  •  

У сувязі з гэтым я звёў усе магнітныя з’явы да чыста электрычных эфектаў. — Аб атрыманых выніках аб эфекце ўзаемадзеяння правадоў з токам і магнітных палёў паведаміў у Акадэмію.

з даклада, зробленнага 18 верасня 1820 года
  •  

Я вымушаны не спаць глыбокай ноччу… Нагружаны чытаннем двух курсаў лекцый, я, тым не менш, не жадаю цалкам закінуць мае працы аб вальтаічых правадніках і магнітах. Я маю лічаныя хвіліны. — Праца над кнігай «Тэорыя электрадынамічных з'яў, выведзеная выключна з доследу» праходзіла ў вельмі цяжкіх умовах.

у адным з лістоў
  •  

Я пераканаўся ў тым, што чалавек узнік па закону, агульнаму для ўсіх жывёл. — На адным з дыспутаў супернікі ідэі эвалюцыі жывой прыроды спыталі Ампера, ці сапраўды ён лічыць, што чалавек паходзіць ад слімака.

Выказванні пра Андрэ Ампера

[правіць]
  •  

— Што ж, уласна, новага ў тым, што вы [Ампер] нам паведамілі? Само сабою ясна, што калі два токі аказваюць дзеянне на магнітную стрэлку, то яны аказваюць дзеянне і адзін на аднаго.
— Вось кожны з іх таксама аказвае дзеянне на стрэлку, аднак жа яны ніяк не дзейнічаюць адзін на аднаго, і таму ваша выснова памылковая. Ампер адкрыў, па сутнасці, новую з’яву куды большага значэння, чым адкрыццё паважанага мной прафесара Эрстэда. — Далёка не ўсе навукоўцы зразумелі новыя ідэі Ампера.

  — Араго

Зноскі

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі