Роберт Мугабэ
Роберт Мугабэ | |
Роберт Мугабэ на грошах.
| |
Нараджэнне | |
21 лютага 1924 | |
Смерць | |
2019 | |
Грамадзянства | |
Зімбабвэ | |
Род дзейнасці | |
палітык |
Роберт Мугабэ (нар. 21 лютага 1924 — 2019) — другі прэзідэнт Зімбабвэ.
Выказванні Роберта Мугабэ
[правіць]Мой народ — мой кулямёт! Зімбабвэ больш ніколі не стане калоніяй! — Падчас шостых прэзідэнцкіх выбараў ва ўмовах цяжкага эканамічнага крызісу. |
- — перадвыбарчая заява 2008 года
Толькі асмельцеся паспрабаваць. Мы жартаваць не будзем. — Пагроза апазіцыі перад выбарамі, на конт любых акцый пратэсту, пасля прэзідэнцкіх выбараў. |
- — перадвыбарчая заява 2008 года
Хтосьці ўжо абвясціў пра сваю перамогу і пра тое, што мы прайгралі. Ну што ж, у 1980, 1985, 1990-м таксама так было. Нам не прывыкаць да падману. — Калі апазіцыя заявіла аб сваёй перамозе на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах. |
- — з выказвання 30 сакавіка 2008 года
Тыя, хто прайграў выбары, могуць пайсці і павесіцца, калі жадаюць. Нават калі яны здохнуць, ні адна сабака не захоча абнюхаць іх трупы. — Адразу пасля прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў 2013 года. |
- — з прамовы з нагоды Дня нацыянальных герояў 11 жніўня 2013 года
Выказванні пра Роберта Мугабэ
[правіць]Мугабэ дамовіўся аб магчымасці пакінуць краіну для Грэйс, ён сам рыхтуецца пакінуць сваю пасаду. Прэс-канферэнцыя адбудзецца заўтра ў другой палове дня. Ваенныя на самай справе трымаюць прэзідэнта і яго ахову ў няволі.[1] — Пасля таго, як вайскоўцы абвясцілі пра кантроль над уладай у Зімбабвэ і адхіленнне ад спраў прэзідэнта краіны. | |
— крыніца ў сферы бяспекі Зімбабвэ |
- — Афрыканскае агенцтва навінаў (ANA)