Фазіль Абдулавіч Іскандэр
Фазіль Абдулавіч Іскандэр | |
Фазіль Абдулавіч Іскандэр
| |
Нараджэнне | |
6 сакавіка 1929 Сухумі, Абхазія | |
Смерць | |
31 ліпеня 2016 Перадзелкіна, Масква, Расія | |
Фазіль Абдулавіч Іскандэр (6 сакавіка 1929, Сухумі, Абхазія — 31 ліпеня 2016, Перадзелкіна, Масква, Расія) — абхазскі пісьменнік.
Выказванні Фазіля Іскандэра
[правіць]Пачуццё гумару — гэта тое разуменне жыцця, якое з’яўляецца ў чалавека, які падышоў да краю бяздоннай прорвы, асцярожна зазірнуў туды і ціхенька адышоў назад. |
Мудрасць — гэта розум, настоены на сумленні. |
Калі не можаш парваць свае ланцугі, плюй на іх, пакуль не зіржавеюць. |
Глупства высмейваецца не для таго, каб вынішчыць глупства — яно невынішчальнае. Гэта робіцца для таго, каб падтрымаць дух разумных. |
Зайздрасць — чорная павязка на вачах розуму. |
Чалавек, які ўсё меў, а потым усё страціў, яшчэ сорак гадоў адчувае сябе так, як быццам ён усё мае. А чалавек, які быў жабраком, а потым разбагацеў, яшчэ сорак гадоў адчувае сябе так, як быццам ён жабрак. |