Іван Паўлавіч Мележ
Іван Паўлавіч Мележ | |
Нараджэнне | |
8 лютага 1921 в. Глінішча, Хойніцкі р-н, Гомельская вобл. | |
Смерць | |
9 жніўня 1976 Мінск | |
Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, в. Глінішча, Хойніцкі р-н, Гомельская вобл. — 9 жніўня 1976, Мінск) — беларускі празаік, драматург, публіцыст.
Выказванні Івана Мележа
[правіць]Мова — гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. |
Навука — свет, які выклікае павагу. |
Мары няясныя, няпэўныя, але яны клічуць. Нястрымна. |
Няма горшага за той суд, якім судзіш сябе сам. |
Жанчыны ўмеюць хаваць свае пачуцці. Нічога не зразумееш! |
Мой дэвіз — надзея і вытрымка. |
- — Дзённікі, 9 лістапада 1941 г.; Выбраныя творы. С. 444.
Песня сагравае. Песня не абцяжыць плечы ў паходах. Песня — нямногая з радасцей на вайне. |
- — Дзённікі, 7 снежня 1941 г.; Выбраныя творы. С. 450.
На фронце камандзір любіць байца за дапамогу, смеласць, адданасць, а баец камандзіра за кіраванне, розум, чуласць. |
- — Дзённікі, 1 сакавіка 1942 г.; Выбраныя творы. С. 461.
Нуда, калі не ведаеш, чым засмуціцца, аб чым патрывожыцца, да чаго прыкласці рукі. |
- — Дзённікі, 6 мая 1942 г.; Выбраныя творы. С. 463.
Горш за ўсё ў жыцці — няпэўнасць. Аддаю перавагу яснасці. Няхай цяжкай. |
Літаратура
[правіць]- Мележ І. Выбраныя творы. - Мн.: Беллітфонд, 2001.