Перайсці да зместу

Івонка Сурвіла

З пляцоўкі Wikiquote
Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла, VIII Старшыня Рады БНР у выгнанні, дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе.
Нараджэнне
11 красавіка 1936 (83 гады)
Стоўбцы, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка

Грамадзянства
Польшча, Данія, Францыя, Іспанія, Канада
Род дзейнасці
грамадскі дзеяч, палітык, перакладчык

Іво́нка Сурві́ла (таксама Сурвілла, дзявочае прозвішча — Шыманец) — дзеячка беларускай эміграцыі, жыве ў Канадзе, ад 1997 года ўзначальвае Раду Беларускай Народнай Рэспублікі.

Думкі Сурвілы

[правіць]
  •  

Ведайма, што зарука будучыні ў памятаньні мінуўшчыны.

  •  

Нажаль край наш, нават у найбольш надзейныя гады адраджэньня, неяк забыўся, што мы таксама сыны і дочкі тае самае Беларусі, што мы таксама называем яе сваёй Бацькаўшчынай. Для БССР мы былі ворагамі народу. Цяперашняму рэжыму мы папросту перашкаджаем. Перашкаджаем у ягонай нялюдзкай анты-беларускай палітыцы, а перад усім у яго намерах зьліквідаваць беларускую дзяржаву, інтэгруючы яе ў новы Саюз з Расеяй. — З прамовы на сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, 2006 год.

  •  

Ганаруся нашым народам, які ўжо сто год беражэ ідэалы БНР. Ганаруся нашай моладзьдзю, якая з такім уздымам выказала сваю любоў да Бацькаўшчыны! — З ліста пра ўрачыстасці да стагоддзя БНР.

  •  

На працягу стагодзьдзяў тысячы беларусаў пралівалі сваю кроў і ахвяравалі сваімі жыцьцямі за тое, каб Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Мы ня маем права аддаць ворагам тое, што нашыя продкі здабылі такой дарагой цаной. — З закліку далучацца да акцыяў супраць інтэграцыі з Расіяй, 12 снежня 2019 года.

  •  

Народ, годны гэтага імя, ня пойдзе дабраахвотна назад у няволю імпэрыі, якая зрабіла столькі шкоды яму на працягу ўсяе яго гісторыі. Каб ён ня ведаў пра гэтыя злачынствы, дасюль хаваюцца ад яго праўда пра яго мінулае, у школах вучаць чужую гісторыю, прамываюць ад дзяцінства мазгі, каб пераканаць, што захопнік добразычлівы, што ён той “старэйшы брат”, без якога наш край ня можа абыйсьціся! — З віншавання з Новым годам (2019 год)

 

Narod, hodny hetaha imia, nia pojdzie dabravona nazad u niavolu imperyji, jakaja zrabiła stolki škody jamu na praciahu ŭsiaje jaho historyji. Kab jon nia viedaŭ pra hetyja złačynstvy, dasiul chavajucca ad jaho praŭda pra jaho minułaje, u škołach vučac čužuju historyju, pramyvajuć ad dziacinstva mazhi, kab pierakanać, što zachopnik dobrazyčlivy, što jon toj “starejšy brat”, biez jakoha naš kraj nia moža abyjścisia!

Пра Сурвілу

[правіць]
  •  

Хачу сказаць, што гэта адна з найвыдатнейшых прадстаўніц залатога пакаленьня нашай дыяспары. Гэта абсалютна ідэйныя, адданыя справе людзі. І яна годна нясе тытул старшыні Рады БНР, прадстаўніка свабоднай Беларусі ў сьвеце. І вельмі шкада, што ў нас не складаецца гісторыя так, як яна складалася ў Балтыйскіх краінах, дзе выдатныя людзі з дыяспары вярталіся і неслі палітычныя абавязкі на самой Бацькаўшчыне.

  Вінцук Вячорка
  •  

Ваша шчырасьць, самааданасьць і аўтарытэт — узор для патрыётаў Беларусі. Дай жа Вам Бог добрага здароўя, плёнаў у Вашай важнай дзейнасьці, а таксама — нам усім — як найхутчэй пабачыць нашу родную зямельку вольнай, незалежнай і дэмакратычнай! Дзякуй Вам вялікі!

  Аляксандр Мілінкевіч

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі