Перайсці да зместу

Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч

З пляцоўкі Wikiquote
Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч.
Нараджэнне
6 студзеня 1964
вёска Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь

Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
краязнаўца

Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч (нар. 6 студзеня 1964, вёска Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст.

Выказванні Алеся Карлюкевіча

[правіць]
  •  

У пачатковай школе ўсе прадметы былі любімымі. У 4—5 класах — матэматыка. Вяла Ганна Барысаўна Вальфсон. Але неяк матэматыка пасля адышла на задні план. Перамаглі ўрокі беларускай літаратуры, якія цёпла, з душой выкладаў Рыгор Аляксандравіч Гардзей, і гісторыі.[1]Пасля атрымання пасады міністра інфармацыі.

з інтэрв’ю
  •  

Скажу прама і адкрыта, безумоўна, разумеючы, што выклічу шмат крытычных заўваг. Усе магчымыя меры пашырэння, заканадаўчыя ініцыятывы адносна ўсталявання, кантролю і гэтак далей нічога не прынясуць, акрамя гарачых спрэчак у грамадстве. Моўная рэчаіснасць у Беларусі склалася такая, якая склалася[2]. — Пра дзяржаўную падтрымку беларускай мовы.

  •  

Смелая журналістка, смелая жанчына, якая пабывала і ў гарачых кропках, як кажуць, на лініі агню. І, магчыма, дадасць новае разуменне таму, што адбываецца ў свеце, шмат каму, хто заглыбіўся ў паэтычны разгляд адно толькі прыродных з’яў[3]. — Пра прапагандыстку Людмілу Гладкую.

Зноскі

Спасылкі

[правіць]