Калі яны плююць на законы ў дачыненні экс-прэзідэнта Атамбаева, то, вядома, простых людзей яны будуць за бараноў лічыць. Гэтае бяспраўе трэба спыніць. — Каля двух тысяч сілавікоў, у тым ліку Спецатрад хуткага рэагавання, бралі ўдзел у затрыманні экс-прэзідэнта Кыргызстану Алмазбека Атамбаева.
Калі ты сыходзіш з улады, ты сыходзіш з улады канчаткова. Пераемнік, якога ты пакідаеш замест сябе, ніколі не пагодзіцца на ролю другой асобы пры адстаўным лідары краіны. Спроба захаваць уплыў не толькі на народ, але і на эліту. Таму ўзгадалі ўсе ягоныя грахі, якія ёсць у кожнага былога прэзідэнта.