Альфрэд Нобель

З пляцоўкі Wikiquote
Альфрэд Нобель
Альфрэд Нобель
Нараджэнне
21 кастрычніка 1833
Стакгольм, Швецыя
Смерць
10 снежня 1896
Сан-Рэма, Італія

Альфрэд Нобель (21 кастрычніка 1833, Стакгольм, Швецыя — 10 снежня 1896, Сан-Рэма, Італія) — шведскі хімік.

Выказванні Альфрэда Нобеля[правіць]

  •  

Я, ніжэйпадпісаны, Альфрэд Бернхард Нобель, абдумаўшы і вырашыўшы, сапраўдным абвяшчаю маё завяшчанне з нагоды маёмасці, нажытай мною. Капітал мае душапрыказчыкі павінны перавесці ў каштоўныя паперы, стварыўшы фонд, працэнты з якога будуць выдавацца ў выглядзе прэміі тым, хто на працягу папярэдняга года прынёс найбольшую карысць чалавецтву. Названыя працэнты варта падзяліць на пяць роўных частак, якія прызначаюцца: першая частка таму, хто зрабіў найбольш важнае адкрыццё або вынаходніцтва ў вобласці фізікі, другая — у галіне хіміі, трэцяя — у галіне фізіялогіі або медыцыны, чацвёртая — творцу найбольш значнага літаратурнааг твора, які адлюстроўвае чалавечыя ідэалы, пятая — таму, хто ўнясе важкі ўклад у згуртаванне народаў, знішчэнне рабства, зніжэнне колькасці існуючых армій і садзейнічанне мірнай дамоўленасці. Маё асаблівае жаданне заключаецца ў тым, каб на прысуджэнне прэмій не ўплывала нацыянальнасць кандыдата, каб прэмію атрымлівалі найбольш годныя, незалежна ад таго, скандынавы яны ці не.

Тастамент

Спасылкі[правіць]

Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі