Перайсці да зместу

Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч

З пляцоўкі Wikiquote
Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч
Аляксандр Кулінковіч
Аляксандр Кулінковіч
Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч на фестывалі «Бачовішча» (2008).
Нараджэнне
18 траўня 1972
Смалявічы, БССР
Смерць
4 жніўня 2018
Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
музыкант

Алякса́ндр Міха́йлавіч Кулінко́віч (18 мая 1972, Смалявічы, БССР — 4 жніўня 2018) — беларускі рок-музыкант, журналіст, паэт, заснавальнік і вакаліст гурта «Neuro Dubel».

Выказванні Аляксандра Кулінковіча

[правіць]
  •  

З таго часу ў канцы лістапада я адзначаю другі дзень нараджэння.[1]У 1994 годзе Аляксандру рабілі сур’ёзную аперацыю мінскія хірургі на чале з прафесарам Арнольдам Смеяновічам.

  •  

Лідары ДНР і ЛНР — мне здаецца, што гэта проста бандыты, якія дзеляць кавалак зямлі. Як у 90-я гады бандыцкія групоўкі дзялілі сферы ўплыву, так, мне здаецца, і цяпер гэтыя людзі дзеляць сферы ўплыву. Толькі сёння яны абраслі гербамі і гімнамі. Мне здаецца, яны элементарныя бандыты, і паступаць з імі трэба як з бандытамі.[1]Працаваў у дзяржаўнай газеце «Советская Белоруссія», аднак не саромеўся выказвацца на вострыя тэмы.

з інтэрв’ю
  •  

Мне кажуць, што гэта знак, што гэтая стужка была на ордэнах Славы. Ну так. Але разумееце, свастыцы, якая сёння забаронена практычна ва ўсіх краінах свету, шмат тысяч гадоў. Таму сёння, калі бачу георгіеўскую стужачку, у мяне стаўленне да яе як да негатыўнага знаку. А да людзей, якія яе вывешваюць, стаўленне як да людзей, якія падтрымліваюць адкрыта фашысцкую агрэсію Расіі супраць Украіны.[1]Да георгіеўскай стужкі музыка ставіўся «вельмі негатыўна».

  •  

Я займаўся каханнем у рэдакцыі газеты «Праўда», калі мяне пакінулі там начаваць, загадаўшы нічога не чапаць.[1]

з інтэрв’ю «Камсамолцы»
  •  

Быў супольнік на вершы Караткевіча, песня «Скрыпка дрыгвы». Хоць альбом не выйшаў, але трыб’ют меў свой плён, бо дзякуючы яму я пачаў спяваць па-беларуску. У песні ж як? Або ты спяваеш на мове, на якой думаеш, або песні выйдуць мёртвыя. Дык хоць я расійскамоўны, але настолькі прасякнуўся паэзіяй Караткевіча, што папрасіў у Вольскага яшчэ колькі беларускіх кніг пачытаць. І так захапіўся, што калі-нікалі пачаў думаць па-беларуску. І паляцела, не спыніць-не стрымаць: пачаў складаць і гуляцца словамі…[1]

  •  

Вось так і сканаў між азёраў і рэк
Тутэйшы, але ўжо марскі чалавек.
Ляжыць у сваёй беларускай зямлі
У драўляным апошнім сваім караблі…[1]

з песні «Марскі чалавек»

Выказванні пра Аляксандра Кулінковіча

[правіць]
  •  

 

Зноскі

Спасылкі

[правіць]