Перайсці да зместу

Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч

З пляцоўкі Wikiquote
Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч
Нараджэнне
13 ліпеня 1952
Мінск
Смерць
28 студзеня 2017
Мінск

Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч (13 ліпеня 1952, Мінск — 28 студзеня 2017, Мінск) — беларускі спявак.

Выказванні Аляксандра Ціхановіча

[правіць]
  •  

Падабалася ўсё, акрамя матэматыкі. Напэўна, проста ленаваўся вучыць усе гэтыя ўраўненні і рашаць бясконцыя прыклады! Я вучыўся ў Сувораўскім ваенным вучылішчы, дзе у другім класе зрабіў важнае адкрыццё, заўважыўшы, што ўсіх, хто займаецца ў духавым аркестры, адпускаюць з урокаў на гэтыя заняткі. Таму, каб была магчымасць прапускаць школьныя ўрокі, я таксама пачаў хадзіць на заняткі ў духавы аркестр, гуляў там на трубе. Мяне гэта так захапіла, што я проста не разлучаўся з інструментам! Акрамя таго, у нас былі выдатныя выкладчыкі — па-сапраўднаму таленавітыя людзі. Наогул з Сувораўскага вучылішча і пачалося маё захапленне музыкай.

Спасылкі

[правіць]