Анджэй Вайда
Анджэй Вайда | |
Нараджэнне | |
6 сакавіка 1926 Сувалкі, Беластоцкае ваяводства, Польшча | |
Смерць | |
9 кастрычніка 2016 Варшава, Польшча | |
Анджэй Вайда (6 сакавіка 1926, Сувалкі, Беластоцкае ваяводства, Польшча — 9 кастрычніка 2016, Польшча) — польскі рэжысёр.
Выказванні Анджэя Вайды
[правіць]Пад акампанемент танга і факстрота герой фільма, Мацек Хэлміцкі, шукае адказы, як жыць далей — як скінуць гнятлівы багаж мінулага, вырашае вечную дылему салдата. Слухаць альбо думаць. Але ж Мацек заб’е... Вібірае забіць чалавека, нават насупраціў сабе, чым здаць зброю; робіць як прадстаўнік таго пакалення, якое разлічывае толькі на сябе і добра схаваны пісталет, надзейны і дакладны. Я люблю гэтых несаступаючых хлопцаў, разумею іх. Я хачу, каб мой сціплы фільм паказаў кінагледачам той складаны і цяжкі свет пакалення, да якога належу і я сам. — аб членах польскага падполля |
Я памятаю гісторыю Леха Валенсы, таму што гэта герой нашага часу, і раптам вакол яго сабраліся палітыкі, якія хочуць на гэтым нешта зарабіць і спрабуюць стварыць уражанне, што гэты лідэр працоўных быў у пэўным сэнсе выкарыстаны кімсьці. Гэта фантастыка, што з’явіўся такі герой, які аднавіў свабоду Польшчы і прывёў да дасягнення сваіх мэтаў без кровапраліцця. — аб героі свайго фільма |
Выказванні пра Анджэя Вайду
[правіць]Ад польскага ўдзелу ў ваенных паходах арміі Напалеона, праз трагедыю Варшаўскага паўстання, да забастоўкі працоўных верфі ў жніўні 1980 года — асноўныя ніткі айчыннай гісторыі апошніх двухсот гадоў, прынялі форму ўяўленняў, якія ажыццявіліся ў яго фільмах. | |
— гісторык кіно Тадэвуш Любэльскі |