Андрэй Курэйчык

З пляцоўкі Wikiquote
Андрэй Курэйчык
Андрэй Курэйчык
Андрэй Курэйчык.
Нараджэнне


Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
сцэнарыст

Андрэй Курэйчык — беларускі сцэнарыст, актор.

Выказваньні[правіць]

  •  

Без беларускай мовы беларус не беларус. Нават калі вы не размаўляеце на мове (а гэта пераважная большасьць наша­га насельніцтва), вы павінны яе ведаць. Мова — душа любой нацыі. Мова — гэта тое, што ў першую чаргу адрозьнівае адну нацыю ад іншай. Гэта галоўны выразьнік нацыянальнага духу. Відавочна, што ў нас яго пад’ёмам займаюцца недастаткова. Надзея толькі на наступныя пакаленьні, бо мы адраджэньне нацыянальнай мовы правалілі.[1]

  •  

На жаль, беларусы ўнікаюць адказнасьці хоць за што-небудзь. У людзях застаецца рабская, халопская псыха­лёгія, сфармаваная тымі чужынцамі, якія фактычна стагодзьдзямі панавалі над нашымі землямі. Менавіта таму мы ўсё яшчэ маем праблемы з нацыянальнай ідэнтыфікацыяй. Ха­лоп ня мае нацыянальнасьці.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Севярын Квяткоўскі. Як стаць беларусам. Сто гісторый. Мінск: Выдавецкі дом «Логвінаў», 2014

Спасылкі[правіць]