Баляслаў Ліманоўскі
Баляслаў Ліманоўскі | |
Баляслаў Лукаш Тадэвуш Ліманоўскі.
| |
Нараджэнне | |
18 кастрычніка 1835 Латгалія | |
Смерць | |
1 лютага 1935 Варшава | |
Грамадзянства | |
Польшча | |
Род дзейнасці | |
палітычны дзеяч |
Баляслаў Лукаш Тадэвуш Ліманоўскі (польск.: Bolesław Łukasz Tadeusz Limanowski; псеўд. «Янка Покань» («Janko Pokań»); 18 кастрычніка 1835, Латгалія — 1 лютага 1935, Варшава) — польскі палітычны дзеяч, сацыяліст, гісторык і сацыёлаг. Быў адным з першых ідэолагаў сацыялізму ў Царстве Польскім.
Цытаты
[правіць]Мы жадалі аднаўлення Рэчы Паспалітай у яе даўніх межах, але таксама забяспечыць правы ўсіх нацыянальнасцей, што ўваходзілі ў яе склад, і падтрымаць абуджанае пачуццё самабытнасці сярод літоўска-рускага [беларускага] народа.[1] — пра паўстанне 1863—1864 гадоў |
У гэтай справе канчатковае рашэнне павінна належаць народам яны самі мусяць пастанавіць, ці хочуць раздзяляць сябе граніцамі, ці захаваць паміж сабою федэрацыю. Што да мяне, дык прызнаюся, што як паляк, народжаны сярод латышскай люднасці, я дамагаўся б шчыра, каб унія, падпісаная ў Любліне, была адноўлена ў поўнай меры народамі.[2] — З ліста М. П. Драгаманаву ў Жэневу аб дзяржаўнай сувязі Беларусі з Польшчай. 1878 г. |
Ці беларускае насельніцтва здолее ўтварыць асобны народ, ці ўвойдзе ў склад суседніх роднасных яму па паходжанні і мове народаў? Гэта яшчэ пытанне, на якое можна адказаць па-рознаму. Што да мяне, то я веру ў будучыню беларускага народа.[3] — пачатак ХХ ст. |
Зноскі
- ↑ Запрудскі, І. М. Па дарозе на Парнас. Атрыбуцыйныя даследаванні і пытанні рэцэпцыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя / І. М. Запрудскі. — Мінск : БДУ, 2012. — 175 с. ISBN 978-985-518-690-9
- ↑ Цвікевіч, А. “Западно-руссизм”: Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ ст. / Пасляслоўе А. Ліса. 2-е выд. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – С. 262.
- ↑ Запрудскі, І. М. Па дарозе на Парнас. Атрыбуцыйныя даследаванні і пытанні рэцэпцыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя / І. М. Запрудскі. — Мінск : БДУ, 2012. — 175 с. ISBN 978-985-518-690-9