Перайсці да зместу

Беларускія прыказкі

З пляцоўкі Wikiquote
(Пасля перасылкі з Беларуская прыказка)

Беларускія прыказкі — прыказкі беларусаў, размешчаныя ніжэй у алфавітным парадку.

Прыказкі

[правіць]
  •  

Абое — рабое.

  •  

Ад цяплосці не баляць косці.

  •  

Адзін чорт маляваў.

  •  

Бачыць вока, але ляжыць высока.

  •  

Бачыць карова, што на павецi салома.

  •  

Бог не цяля, бачыць круцяля.

  •  

Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца.

  •  

Вольнаму воля, шалёнаму поле.

  •  

Вырас пад неба, а дурань як трэба.

  •  

Гавораць, гамоняць, ды не ведаюць, дзе звоняць.

  •  

Дзе нянек многа, там дзiця бязнога.

  •  

Дзе прапала кароўка, там няхай i вяроўка.

  •  

Дзе п'юць, там i льюць.

  •  

Дурны законаў не чытае, ды свае мае.

  •  

З агню ды ў прысак.

  •  

З маскалём дружы, а камень за пазухай дзяржы.

  •  

Загляне сонца i ў наша ваконца.

  •  

Знай каток свой куток.

  •  

Каб свiнні poгi — нiкому б не было дарогi.

  •  

Калi Бог не папусцiць, свiння не ўкусiць.

  •  

Калi захочаш сабаку выцяць, то кiй знойдзеш.

  — Вячаслаў Адамчык, Чужая бацькаўшчына
  •  

Калi ўлез у дугу — не кажы «не магу».

  •  

Маладосць — усё дурносць.

  •  

На Бога спадзявайся, але й сам старайся.

  •  

На вуснах — мёд, а на сэрцы — лёд.

  •  

Ні адказу, ні прыказу.

  •  

Ні зняты, ні павешаны.

  •  

Нічога не знаю — мая хата з краю.

  •  

Пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам.

  •  

Пакуль жаніцца — загаіцца.

  •  

Памалу едучы, далей будзеш.

  •  

Паспех — людзям на смех.

  •  

Праўду казаць — ворага нажываць.

  •  

Пень гарэў, а чорт нoгі пагрэў, іскра пала і радня стала.

  •  

Пераначуем — болей пачуем.

  •  

Першы блiн сабаку.

  •  

П'янаму i козы ў золаце.

  •  

Рабі пільна — і тут будзе Вільня.

  •  

Тая зязюля, але не так кукуе.

  •  

У страху вочы па яблыку.

  •  

Усе чэрцi адной шэрсцi.

  •  

Усякi гад на свой лад.

  •  

Цiхая свiння глыбака рые.

  •  

Цюк — дзяцюк!

  •  

Чорт на паганага напаў.

  •  

Чужым розумам жыве.

  •  

Што галава, то розум.

  •  

Што душа мае, тым i прыймае.

  •  

Што па тэй чэсцi, калi няма чаго есцi.

  •  

Як баба да дзеда, так i дзед да бабы.