Беларускія прыказкі

З пляцоўкі Wikiquote
Перайсці да: рух, знайсці
  • Абое — рабое.
  • Ад цяплосці не баляць косці.
  • Адзін чорт маляваў.
  • Бачыць вока, але ляжыць высока.
  • Бачыць карова, што на павецi салома.
  • Бог не цяля, бачыць круцяля.
  • Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца.
  • Вольнаму воля, шалёнаму поле.
  • Вырас пад неба, а дурань як трэба.
  • Гавораць, гамоняць, ды не ведаюць, дзе звоняць.
  • Дзе нянек многа, там дзiця бязнога.
  • Дзе прапала кароўка, там няхай i вяроўка.
  • Дзе п'юць, там i льюць.
  • Дурны законаў не чытае, ды свае мае.
  • З агню ды ў прысак.
  • Загляне сонца i ў наша ваконца.
  • Знай каток свой куток.
  • Каб свiнні poгi — нiкому б не было дарогi.
  • Калi Бог не папусцiць, свiння не ўкусiць.
  • Калi ўлез у дугу — не кажы «не магу».
  • Маладосць — усё дурносць.
  • На Бога спадзявайся, але й сам старайся.
  • На вуснах — мёд, а на сэрцы — лёд.
  • Ні адказу, ні прыказу.
  • Ні зняты, ні павешаны.
  • Нічога не знаю — мая хата з краю.
  • Пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам.
  • Пакуль жаніцца — загаіцца.
  • Памалу едучы, далей будзеш.
  • Паспех — людзям на смех.
  • Праўду казаць — ворага нажываць.
  • Пень гарэў, а чорт нoгі пагрэў, іскра пала і радня стала.
  • Пераначуем — болей пачуем.
  • Першы блiн сабаку.
  • П'янаму i козы ў золаце.
  • Рабі пільна — і тут будзе Вільня.
  • Тая зязюля, але не так кукуе.
  • У страху вочы па яблыку.
  • Усе чэрцi адной шэрсцi.
  • Усякi гад на свой лад.
  • Цiхая свiння глыбака рые.
  • Цюк — дзяцюк!
  • Чорт на паганага напаў.
  • Што галава, то розум.
  • Што душа мае, тым i прыймае.
  • Што па тэй чэсцi, калi няма чаго есцi.
  • Як баба да дзеда, так i дзед да бабы.