Беларускія шляхецкія роды
Выгляд
Выказванні пра беларускія шляхецкія роды
[правіць]Беларус мусіў прыкрыцца. Пастаўлены прыродай між сільных і арганізаваных суседзяў, ён замкнуўся ў сваім асобным светаглядзе, каторы, як замкнуты, стаўся адсталым. А каго не здаволіў той светагляд сваячыны, той пхнуўся да «культурнікаў» усходу ці захаду і назаўсёды пакідаў сваю духовую бацькаўшчыну. Так зрабілі слаўныя калісь беларускія шляхецкія роды падчас старой Польшчы, так зрабілі «чорнасярмяжнікі» падчас расейшчыны, так зробіць яшчэ не адзін ласун чужых пернікаў. І дзівам можна здзівавацца, якім цудам пратрывала Беларусь: што яна жыве, збудзілася і дамагаецца, каб стаць у радзе з іншымі народамі, якія тварылі свой быт ужо здаўна. | |
— Казімір Сваяк, 1920 |