Боб Дылан

З пляцоўкі Wikiquote
Jump to navigation Jump to search
Боб Дылан
Нараджэнне
24 мая 1941
Дулута, Мінесота

Боб Дылан (нар. 24 мая 1941, Дулута, Мінесота) — амерыканскі аўтар-выканаўца песень, паэт. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

Выказванні Боба Дылана[правіць]

  •  

Лічыцца, што свет мастацтва поўны прыгожых жанчын. Але я так скажу: таму, хто хоча пабачыць у сваім жыцці кучу прыгажунь, лепш зрабіцца адвакатам ці доктарам. А яшчэ лепш - прыватным дэтэктывам.[1]

  •  

За ўсё сваё жыццё я напісаў толькі чатыры песні, але гэтыя чатыры песні я напісаў мільён разоў.[1]

  •  

«Бітлз» — гэта вялікая музыка. Але я б не назваў яе рок-н-ролам. Рок-н-рол — гэта падлеткавая імітацыя сэксу, толькі і ўсяго.[1]

  •  

Я не лічу сябе паэтам, таму што мне не падабаецца гэтае слова — паэт. Лічыце мяне гімнастам на трапецыі.[1]

  •  

Стаць прыкметнай асобай — гэта цяжкая ноша. Хрыста ўкрыжавалі таму, што ён стаў занадта прыкметны. Так што я заўсёды аддаю перавагу знікненню.[1]

  •  

Важны не я, важныя мае песні. Я ўсяго толькі паштальён, які дастаўляе песні.[1]

  •  

Аднойчы мяне спыталі, ці памятаю я той дзень, калі Гітлер пакончыў з сабой. А я нават не памятаю, што калісьці быў дзіцем.[1]

  •  

Гэта расчароўвае і пазбаўляе мяне моцы — бачыць, як маладыя людзі ідуць сёння па вуліцах са сваімі мабільнымі тэлефонамі і айподамі ў руках, з галавы да ног загорнутыя ў файлы і відэагульні. Усё гэта крадзе іх асобу, не дазваляе ім настроіцца на хвалі рэальнага жыцця. Вядома, яны свабодныя і могуць рабіць усё, што ім хочацца — калі тут увогуле можна казаць пра свабоду, — але ж свабода сёння каштуе нятанна, і я спадзяюся, яны змогуць зразумець гэтую думку, да таго як растрацяць сваі жыцці на розную электронную лухту.[1]

  •  

Калі я гляджу навіны, я разумею: светам кіруюць тыя, хто ніколі не слухае музыку.[1]

  •  

Поспех — гэта магчымасць прачынацца раніцай і засыпаць вечарам, паспяваючы рабіць паміж гэтымі дзвюма падзеямі тое, што табе па-сапраўднаму падабаецца.[1]

Зноскі

Спасылкі[правіць]

Лагатып Вікіпедыі
Вікіпедыя мае артыкул: